Пошукі будучыні — страница 5

  • Просмотров 351
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 22
    Кб

лес.   Раніцай на ўмоўленае месца выпраўляецца Нявада. Просіць зяця, каб той дзе-небудзь схаваўся і прыціх, бо перад ім “жалезны звер”. Просіць зрабіць гэта дзеля Лізы, унучкі. Кастусь адмаўляецца, хоць вельмі любіць дачку.   Калі Нявада вярнуўся ў Сумлічы, усюды гаспадарылі паліцаі. У хаце Волькі і Лізы не было. Стары з размовы паліцаяў даведаўся што з немцамі з'явіўся граф Паліводскі і стаў начальнікам воласці.   У

старой хаце ён убачыў сумную дачку. Яна паведаміла, што Лізу разам з іншымі маладымі дзяўчатамі і хлопцамі немцы павезлі кудысьці на машынах.   Праз некалькі дзён стала вядома, што атрад Кастуся адбіў дзве машыны з моладзю, але Ліза трапіла ўлагер.   Волька ідзе ў атрад да мужа, а Нявада - ратаваць унучку. Ён верыць, “што чалавек не вытрымае, каб вечна быць зверам. Вырві ты з чалавека сэрца і ўстаў на яго месца звярынае, дык

у чалавечых грудзях і звярынае сэрца стане чалавечым”. II    На ўскрайку лесу Ракуцька сустрэў незнаёмага маладога чалавека, адзенне якога ператварылася ўлахманы.   Праз нейкі час прыходзіць Тамаш, расказвае бацьку пра лагер, куды немцы сагналі некалькі тысяч чалавек. Ракуцька паведамляе сыну пра дзейнасць атрада Лукашэвіча і пра тое, што ў лагеры знаходзіцца дачка камандзіра Ліза. У лагеры апынулася і жонка Сымона

Ракуцькі.   Незнаёмец чуў размову бацькі з сынам. Ён спавядаецца незнаёмым людзям. Імя яго Люцыян Акаловіч. Бацька Люцыяна страціў у час рэвалюцыі фальварак пад Клецкам, спадзяваўся з дапамогай Польшчы вярнуць яго. Са слова “Беларусь” Акаловічы смяяліся, упэўненыя, што ёсць толькі Польшча, якая хутка пра сябе заявіць. Малады Акаловіч вырас з марай пра свой фальварак. Граф Паліводскі завербаваў Люцыяна служыць немцам.

Бацька блаславіў сына, бачачы ў Германіі тую сілу, якая зможа расправіцца з бальшавікамі.   Перад пачаткам вайны з Савецкім Саюзам Люцыян апынуўся на тэрыторыі Беларусі. Радасцю напоўнілася яго сэрца, калі пачуў, што немцы наступаюць. За гэтую радасць нейкі чалавек стукнуў Акаловіча па галаве.   Сустрэўшы выпадкова знаёмую жанчыну, ён даведаўся, што маці немцы жывую спалілі ў хаце, а бацьку павесілі. Акаловіч хоча

адпомсціць Паліводскаму, ён ведае, што той стаў начальнікам, ведае, дзе яго шукаць.   Тамаш развітваецца з бацькам. Калі Сымон Ракуцька задрамаў, Люцыян уцёк.   У Баранавічы ранішнім цягніком прыехала пажылая пара. Іх сустрэў малады жыццярадасны чалавек у вайсковай форме. Машыны павезлі старых і маладога немца далей. На Вялікім скрыжаванні быў зроблены прыпынак. Стары немец доўга з трывогай углядаўся ў дрэва, яму