Пошукі будучыні — страница 3

  • Просмотров 346
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 22
    Кб

натрапілі на пакінутую ацалелую хату і сталі ў ёй жыць. Праз нейкі час Ракуцька знайшоў параненага графа, дапамог яму вярнуцца да жыцця, але ўдзячнасці ад яго не дачакаўся. Уцякаючы ад свайго збавіцеля, граф ускочыў на худую Ракуцькаву кабылу.   Пасля рэвалюцыі Сымон узяў панскай зямлі і з панскага лесу паставіў побач са старой новую хату.   З бежанства вярнулася гаспадыня старой хаты. Яе муж загінуў на вайне, дзеці

памерлі. “Маладая і адзінокая жанчына неўзабаве перайшла ў новую хату нязнанага раней маладога суседа, які, здавалася, бесперапынна піў вялікую асалоду даводзіць да дасканаласці сваю новую дамоўку”. У Ракуцькі нарадзіліся сын і дачка.   Калі Заходняя Беларусь адышла да Польшчы, да Сымона з'явіўся граф Паліводскі “ва ўсім бляску афіцэра польскага войска”. Ён абяцае не спаганяць за панскую зямлю і хату з панскага лесу,

калі Ракуцька аддасць тое, што забраў у яго. Селянін гаворыць, што замест падзякі за выратаванне граф украў калісьці ў яго кабылу, а цяпер робіць злодзеем.   Сымон Ракуцька прымае рашэнне ўцякаць у савецкую Беларусь. Цёмнай бяззорнай ноччу ён з дзецьмі і жонкай спрабуе перайсці граніцу. Раптам пачулася страляніна. Жонка з дзецьмі першымі рушылі назад. Сымон на нейкі час затрымаўся і быў арыштаваны савецкім

пагранічнікам.   Вярнуўся Ракуцька ў тыя мясціны, дзе засталася жонка з дзецьмі, толькі ў 1939 годзе. Дайшоўшы да знаёмага кутка, ён ўбачыў дарагі яго сэрцу камень і маладую жанчыну, што сядзела на ім. Але гэта была не яго жонка, а яго дачка. Сустрэча і думка, “што мінулае не варочаецца”, настолькі яго ўразілі, што ён не адкрыўся дачцы.   Вярнуўшыся ў свой дом, трэці за яго жыццо, Ракуцька ўбачыў у двары жанчыну. Ён пазнаў яе з

першага позірку. “Гэта яна! Такая! Без яго такая стала!.. І ён зыначыўся без яе. Ужо і старасць не вельмі далёка стаіць за плячыма. I ў яе таксама. Нехта злы і бязлітасны ўкраў у яго яе маладосць, і яе самую ўкраў. I яго маладосць украў... Злы ён і жорсткі, гэты страшны злодзей. I ніякая кара нідзе і ніколі не спасцігне яго...”   Новую бацькаву хату адшукаў Тамаш. Убачыўшы перад сабой дарослага сына, стары Ракуцька зайшоўся ад новага

болю: “Няма хлопчыка Тамаша, ёсць салдат чужой арміі, і хіба вядома, якая ў яго душа? Бацька ж не мог сеяць добрае насенне ў гэтай душы. Тамашова маленства ўкралі ад бацькі: жалезная нага таго страшнага злодзея зноў душыла Сымона Ракуцьку...” Другая частка. Вялікае скрыжаванне I    “Вялікі шлях з усходу на захад праходзіць каля мястэчка Сумліч, але не праз іх... а крыху зводдалеку. Гэты шлях - старая Маскоўска-Варшаўская