Пошукі будучыні — страница 2

  • Просмотров 344
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 22
    Кб

мяне, і калі я ўстаў на ногі і ўбачыў, што жыву і ўжо здаровы... я не вытрымаў і... Густаў, маё сэрца баліць аб табе, што ты астанешся арандатарам... Я аддаў той дзяўчынцы тое, што было тваё... Што ж, гэта адзіны раз у жыцці ў мяне так ірванулася душа і павяла мяне на гэты ўчынак...” Разглядаючы пакінутыя немцам залатыя рэчы, фельчар заўважыў на гадзінніку надпіс “граф Паліводскі”.   Восень змяняла зіма, зіму вясна, Волечка і Кастусь

сталелі. “Надыходзіла новая пара ў іхнім жыцці. Яны не спяшаліся ёй насустрач. Яно само ўсё ішлося, а яны мелі радасць ад свае кожнадзённасці... Абое яны стаялі моўчкі каля свае хаты і як бы слухалі цішыню. Калі яго рука злавіла яе плячо, яна хіснулася да яго, як бы цвёрда ведаючы, што вызначанага не пераступіш і што ёй не можна быць далёка ад яго. I абодвум ім жыццё стала вялікім шчасцем”.   У канцы 1920 года вяртаецца на радзіму

Нявада, які быў у нямецкім палоне. Па дарозе ён спыняецца ў карчме, размаўляе са знаёмым з даваеннага часу яе гаспадаром. На сцяне карчмы прачытаў надпіс: “Памажы мне, Божа, знайсці дзверы ў маю будучыню. Граф Паліводскі”. Карчмар расказвае гісторыю графа, якому не пашанцавала. На вайне ён быў паранены і зваліўся з каня. Акрываўленага Паліводскага падабраў селянін. Граф пражыў у яго больш года. Калі збавіцель урэшце сказаў, што

трэба Паліводскаму шукаць якую працу, той яго абразіў, назваўшы хамам, і схапіўся за рэвальвер. Селянін выгнаў графа качаргой з хаты. Граф пайшоў служыць у польскае войска. Гэтую гісторыю, а таксама тое, шо яго абакралі, карчмар чуў ад самога Паліводскага.   Нявада вярнуўся дамоў, ледзь пазнаў у сталай жанчыне, што выйшла на ганак, тую Волечку, з якой ён развітаўся, ідучы на вайну. Бацька шчаслівы, што дачка засталася жывой. Але

Волечка вырасла без яго, “хтосьці злы адабраў ад яго яе маленства”.   Перабіраючы рэчы ў куфры, Нявада убачыў золата. Волечка тлумачыць, як трапілі да яе гадзіннікі, пярсцёнкі, крыжык. Нявада дапамагае зяцю будаваць новы дом. У яго нараджаецца ўнучка. III    У мясцовасці далёкай ад Сумліч з'явіўся незнаёмы нікому чалавек, які “шукаў не зямлі і не хлеба, а толькі цішыні... Так, як ніхто, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое

стала, хоць і марудна, складаў, саломіна за саломінай”. У мясцовай улады ён прасіў надзел на чатыры душы і вымушаны быў расказаць пра сваё жыццё. Нарадзіўся ён на Дзісненшчыне. Першая сусветная вайна яго з бацькам і сёстрамі выгнала з дому. Дарога на усход была адрэзана. Пахаваўшы бацьку і сястру, Ракуцька з другой сястрой вярнуўся на радзіму, але хата і амаль уся вёска аказалася спаленай. Блукаючы па наваколлю, брат і сястра