Песня пра зубра Міколы Гусоўскага гісторыя адкрыцця гуманістычны пафас — страница 4
многіх іншых па свайму ўмельству і спрытнасці. Ен ставіў мэтай раскрыць незвычайнасць і яркасць самога абраду палявання на зубра. Але атрымаўся іншы твор: не па заказу, а па закліку сэрца. Твор пра смеласць і няскоранасць гаспадара пушчы зубра. Пра прыгажосць яго, цара нашай прыроды, нават у момант перадсмяротны. Сцэна смерці зубра, дзе гучаць яго развітальныя словы, словы-прысуд жорсткасці і бесчалавечнасці, — адна з самых паэтычных і яркіх у цудоўнай паэме. Сорамна іх не помніць. Бязбожна — не цытаваць: Смерцю маёй пацяшацца сышліся? Чакайце ж, Я пакажу вам забойства — вякі не забудуць! 3 храпам набраўшы паветра, разявіўшы пашчу, Рыкам усіх аглушыў, скалануў наваколле. Тыцнуўся ў снег і прыкленчыў, нібы пакланіўся Шумнай дуброве: «Даруй, мая родая, ўсё мне». Мы многа пішам і гаворым пра тое, што мастацтва нараджаецца з «зернятка малога» (П.Броўка), з кроплі, макаўкі. Шукаем вобразы-тропы, у якіх выяўляецца аўтарская пазіцыя. Ганарымся на ўроках, перад настаўніцай і сваімі сябрамі і сяброўкамі, што знайшлі болей эпітэтаў, метафараў і параўнанняў у вершах. Гэта ўсё правільна: не ўмеючы выказаць сваё захапленне светам праз адметнае слова, выразны троп, не бярыся за пяро: наўрад ці што вартае напішаш. Убачыў Рыгор Барадулін, напрыклад, як сцякаюць з вядра, апушчанага ў студню, а затым паднятага да сонца дзюбай «журава», не кроплі проста, а рыбіна луска, параўнаў раскрытыя яловыя шышкі з натапыранымі вожыкамі — слава яму. Нарадзіўся сапраўдны паэт-гуманіст. Сказаў Сяргей Грахоўскі пра зраненыя сякерай, падсочаныя хвоі (каб сцякала смала) у лесе, якім наканавана смерць, вобразна і ярка: «Дрэвы гудуць, як парожні сасуд», «Стануць, як помнікі, белыя пні» — словы гэтыя, цудоўныя, поўныя трагедыйнага пафасу параўнанні застануцца ў нашай памяці надоўга. Але паэзія можа абысціся і без тропаў. Так, як абышоўся без іх у «маналогу Зубра» Мікола Гусоўскі. Адсутнасць тропаў не паніжае вартасць і гуманістычную значнасць вышэй працытаванага ўрыўка. У ім усё сказана дакладна, адназначна і строга: памірае жывая істота, ёй не да прыгожага выказвання, боль вырываецца стогнам, плачам, простым, сардэчным пасмяротным зваротам, выказаным праз сілу, да роднай пушчы, да зямлі сваёй, да ўсіх. « Даруй мне, родная, ўсё мне» — як праўдзіва, як мякка-сцішана. Як нягучна, а як чуваць далёка-далёка.
Похожие работы
- Доклады
- Рефераты
- Рефераты
- Рефераты
- Контрольные