Песня пра зубра Міколы Гусоўскага гісторыя адкрыцця гуманістычны пафас — страница 3

  • Просмотров 380
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 18
    Кб

побыту, кожнай найменшай адзнакі рэальнага чалавечага жыцця дасягаецца ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля». Усё, да чаго б ні дакранулася пяро мастака, зіхаціць і пераліваецца колерамі вясёлкі: і святы дзень, і блінцы, якія пякліся на сняданне, і само сняданне ва ўсіх яго падрабязнасцях (як садзіліся за стол, як засяроджваліся на прысмаках, якім парадкам чэрпалі з місы і г.д.), і лес, які стаяў каля леснічоўкі «гожаю падковай», і

святы акт выбару новай касы (каб звінела-спявала пры ледзь чутным дотыку), і многае-многае іншае. Любоў, гуманныя адносіны да свету не проста дэкларуюцца, голасна абвяшчаюцца сапраўднымі пісьменнікамі, а вынікаюць з апісання — замілаванага, шчырага, сумленнага, з даверу да таго, пра што пішаш. Так здарылася і з Міколам Гусоўскім. Ён вельмі зацікаўлена аднёсся да таго, што паказваў. Перажыў паказанае да гэтага сам. Выдатна ведаў

яго. Ён любіў тое, пра што паведамляў чытачам. Гэтая ЛЮБОЎ, а не адказнасць перад рымскім папам — заказчыкам твора і нарадзіла выдатны помнік старабеларускай літаратуры. Многіх радкоў па памяці не ведаю. Шпаргалкамі ніколі не карысталася. Таму пералічу, адзначу тыя вобразы-дэталі, тропы, якія мне запомніліся і засведчылі гуманістычныя адносіны Міколы Гусоўскага да беларускага краю, яго народа, яго прыроды і, вядома, ляснога

асілка зубра — сімвала Беларусі: «у дрыжыках зябкіх дубрава», «б'юцца на злом галавы» зубры за каханне нявест; «Нашы лясы — гэта нашых даброт і багацця Невычарпальны калодзеж»; «плыты на шляхах нашых водных — гэта масты паміж рознымі землямі княства»; «Сосны ў нас гоніць у ствол, як трыснёг — у сцябліну»; «курыцы клюнуць няма дзе на цела ад ран незагойных» — піша аўтар пра зраненага, але да канца не скоранага зубра-ваяра, асілка,

гаспадара пушчы.   Гуманізацыі пісьма аўтара спрыяе ачалавечванне жывых істот. У канкрэтнай сітуацыі — зубрп. Гэта моцпан жывая істота. Вальналюбная, яна не церпіць насілля, ваяўніча выступае супроць яго. Нават зраненая, уся працятая наскрозь дроцікамі, стрэламі, кінжаламі і мячамі, гэта прыгожая істота да апошняга ўздыху змагаецца са сваімі крыўдзіцелямі. I тыя баяцца яе. А мы, чытачы, і захапляемся людской смеласцю (як і

сам аўтар), і — значна болып — спачуваем смяротна параненаму асілку. Калі чытаю перадапошнія (перад эпілогам)радкі паэмы, хочацца плакаць. Ведаю, што чалавек — валадар свету, «рэгуліроўшчык каруселі» жыцця ў касмічных абсягах (А.Куляшоў). Адчуваю, што Гусоўскі пісаў для папы рымскага твор, у якім стараўся расказаць пра смелы і мужны народ, засяродзіць увагу саноўнай асобы на дзеяннях людзей, якім усё ўдаецца, якія пераўзыхрдзяць