Песня пра зубра Міколы Гусоўскага гісторыя адкрыцця гуманістычны пафас — страница 2

  • Просмотров 382
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 18
    Кб

публікацыі і тлумачэння паэмы. Напісаная лацінкай па заказу папы рымскага Льва X у 1522 г., калі паэт быў у Рыме разам з дыпламнтамі з Вялікага княства Літоўскага на чале з Эразмам Цёлкам (па лацінску — Вітэліусам), яна была надрукавана ў наступным годзе кракаўскім друкарскім дваром разам з іншымі яго творамі, без двух апошніх чатырохрадкоўяў, пад якімі дата — 1533 г. У 19 стагоддзі даследчыкам прыгожага пісьменства былі вядомыя

толькі тры першадрукі. Тры — гэта вельмі мала. Адзін з іх аказаўся ў Пецярбургскай публічнай бібліятэцы. Паэму даследавалі разам з іншымі творамі рускія і польскія даследчыкі і ў канцы 19, і ў 20 стагоддзі. Вядомы польскі паэт Ян Каспровіч у 1911 г. Пераклаў 200 (з 1072) радкоўпаэмы на польскую мову. Даследчыкі пісалі ў нашым стагоддзі, што Гусоўскі адмяжоўваўся ад «паліраванай літаратуры», літаратуры ўгодлівай, накіраванай на

задавальненне інтарэсаў правячых колаў, высока ацэньвалі дэмакратызм і незалежнасць пазіцыі аўтара «Песні пра зубра». Ян Каспровіч, згаданы намі вышэй, адзначаў, што сярод вершатворцаў «першага гуманістычнага перыяду » (перыяду Адраджэння) у Гусоўскага «няма канкурэнта ў выразнасці пачуццяў». Калі чытаю гэтыя словы, пераконваюся, што гэта сапраўды так. Многія творы старабеларускай паэзіі, тым болып напісаныя на лацінскай

мове, нейкія «халодныя», «падражальныя». Іх аўтары — Ян Вісліцкі, Саламон Рысінскі і іншыя стараюцца капіраваць старагрэчаскія і старарымскія мастацкія палотны, менш давяраюцца асабістым перажыванням. А Гусоўскі пабудаваў увесь твор на раскрыцці сваіх, індывідуальных адносін да свету, прыроды, жывых зямных істот і да чалавека. Яму баліць і карціць не захаванне ўзораў пісьма, дарэчы, тут ён не асабліва адступае ад правілаў,

прытрымліваецца традыцый антычнай вершатворчасці, строга захоўвае асаблівасці гекзаметра — шасціскладовага дактыля з усечанай апошняй стапой, адсутнасць рыфмаў і інш., а занатаванне найдрабнейшых рысаў жыцця, дакладнасць апісання з'яў. I яшчэ: гуманістычная пазіцыя мастака старажытнасці выяўляецца ў тым, што ён падвышае рэальны свет да ўзроўню новай, эстэтычна-значнай рэчаіснасці. Такая творчая ўстаноўка стане традыцыяй

пазнейшай беларускай літаратуры. Возьмем хоць бы паэму «Тарас на Парнасе», дзе паказана, якія смачныя стравы могуць гатаваць багі-людзі, як хораша могуць танцаваць пры жаданні, раскрываецца духоўная прыгажосць палясоўшчыка Тараса, які асуджае разбэшчанасць боскага насельніцтва Алімпа. Хоць твор і парадыйны, але ў ім паэтызуецца, узвышаецца рэчаіснасць і становіцца мастацтвам у слове. Але найвышэйшага ўзроўню паэтызацыя