Песня пра зубра Міколы Гусоўскага гісторыя адкрыцця гуманістычны пафас

  • Просмотров 275
  • Скачиваний 3
  • Размер файла 18
    Кб

Песня пра зубра Міколы Гусоўскага гісторыя адкрыцця гуманістычны пафас ... калі мячы і заіржавелыя, кінутыя без справы панцыры і шлемыМожна будзе перакаваць у арала,I настане залаты век міру і дабрабыту царства Сатурна.Ян Вісліцкі    «Песня пра зубра» — жамчужына беларускай паэзіі. Твор выключны па сіле гуманістычнага гучання. Пра гэта мы будзем пісаць ніжэй. Аднак некалькі радкоў хочацца прывесці па памяці, што

пацвярджаюць нашу думку. Імі аўтар паэмы заступаецца за народ шматпакутны:         Б'юцца князі-ваяводы, а стогнуць народы:         Воіны ж гінуць з тых і другіх у сутычках,         Што ім той смерд — наша гора і нашы пакуты?   «Што ім той смерд — наша гора і нашы пакуты?» — гэта пра народ просты, «чарнарукі», як пісаў Скарына. I пра сябе — такога самага вечнага працаўніка,

нястомнага змагара за права выжыць, вытрываць пад сонцам наперакор трагічнаму лёсу. Падобныя гуманістычныя радкі пройдуць праз усю паэму. Сцэментуюць усе часткі ў адзіную цэласнасць. I атрымаецца паэма не толькі пра зубрынае паляванне, а пра лёс усяго жывога на зямлі. Твор, у якім роўнымі правамі на нармальнае жыццё валодаюць і людзі, і звяры, і птушкі, і дрэвы. Такая гуманістычная пазіцыя аўтара. А пра гэта ў школе нам настаўнікі,

на жаль, мала гаварылі. На жаль. Таму і дадумваемся, шукаем самі адказу на многія пытанні. Напрыклад, на пытанне: «Чаму паэт засяроджвае ўвагу на паводзінах зубрынага статка і ачалавечвае іх? » Здаецца, тут не надта вялікая сувязь. Але ён яе знайшоў, ён ухваліў паводзіны зуброў у адзінай сям'і як ідэальныя. Ухваліўшы гарманічныя адносіны ў зубрынай сям'і, паэт перанёс іх на паводзіны ў людскіх сем'ях, заклікаў людзей ісці сцежкамі

натуральных, гуманных узаемадачыненняў:         Леташкі-цёлкі, бычкі-аднагодкі ў чародах —          Люба глядзець: скакункі, забіякі-задзіры.         Так на выгодзе лясной, у няспынным змаганні         За кудзярок лугавога кіпрэю, з бычка-зубраняці         Зубр вырастае, магутны, прысадзісты волат.   Цікавая гісторыя адкрыцця,