Песня пра зубра

  • Просмотров 274
  • Скачиваний 3
  • Размер файла 14
    Кб

Песня пра зубра Кароткі змест:    На пачатку паэмы М. Гусоўскі расказвае, калі і з якой нагоды ён ўзяўся за пяро, каб "сказ... пра волата-звера песняй зрабіць". Просіць "твор справядліва судзіць", бо лепей валодае лукам, чым пяром.   У адпаведнасці з поўнай назвай паэмы - "Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго" М. Гусоўскі паказвае жыхара "дрымучых лясоў на землях літоўскіх". Пры апісанні

выгляду аўтар аспрэчвае недакладныя звесткі пра гэту жывёлу, што прыжыліся ў літаратуры з часоў антычнасці.   М. Гусоўскі прыгадвае свой удзел у паляваннях, што адбываліся калісьці на радзіме. Там ён добра вывучыў нораў і паводзіны зубра, назіраў за жыццём зубрынага статку.   Радзіма паэта - багатая: "Многа ўсялякіх жывёл блукае і ў лесе, і ў полі...". Аўтара цешыць, што звер у яго краі - "ратнікам смелым раўня",

можа спаборнічаць з чалавекам у сіле, смеласці, спрыце. Аднак паляваннем яго суайчыннікі займаюцца рэдка, бо вымушаны бараніць сваю зямлю ад ворагаў. Войны спусташаюць радзіму, нішчаць яе багацці, нясуць смерць і пакуты народу. "Мушу пра войны пісаць, - зазначае М. Гусоўскі. - Маўчанне было б тут ганебным. Бедства людзей вымагло словы і слёзы мае".   Аўтар звяртаецца са словамі ўхвалы да караля-сучасніка Сігізмунда

(Жыгімонта), адзначае яго паляўнічае ўмельства. Шырока паказваецца князь Вітаўт, пры якім Вялікае княства Літоўскае было моцным і незалежным. Часы Вітаўта паўстаюць у паэме як гераічныя, дзе кожны чалавек мог сцвердзіць сваю годнасць, паважаўся за смеласць, муж-насць, талент. Пісьменнік паказвае спаборніцтвы воінаў-паляўнічых па стральбе з лука, кіданні коп'яў у зубра, бо "ўсюды і як толькі мог Вітаўт кагорты вучыў".   У

творы падрабязна і дэталёва апісана паляванне на зубра. Спачатку звера скіроўваюць у загон, адасабляючы ад статку, потым цэляць у яго з лукаў, каб раззлаваць і прымусіць бегчы.   Грозны і страшны цяпер гэты лясны велікан.   Гневам напяты ўвесь, шыбуе праз пні і калоды,   Прагнучы, як наталіць яраець крывёю ахвяр.   Пачынаецца поўнае драматызму адзінаборства людзей і магутнай жывёлы. Зубр умее за сябе пастаяць.