Першы народны артыст Беларусі драматургічная спадчына Уладзіслава Галубка. — страница 2

  • Просмотров 226
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 14
    Кб

барацьбе беларускага народа з прыгнятальнікамі ў часы прыгоннага права. Сюжэт яе даволі складаны. Жорсткі і разбэшчаны Сурынта не лічыць прыгонных сялян за людзей, здзекуецца з іх чалавечай годнасці. Ён прымушае Касю стаць яго палюбоўніцай і тым самым разбівае шчасце закаханых Касі і Віцькі. Імкнучыся адпомсціць за здзекі і знявагі пана, Віцька становіцца кіраўніком паўстанцаў. Пазней высвятляецца, што Кася з'яўляецца роднай

дачкой Сурынты, народжанай ад прыгоннай жанчыны. Пан перажывае душэўную драму, яго пачынаюць праследаваць цені закатаваных і абняслаўленых прыгонных. Не вытрымаўшы гэтага, пан Сурынта заканчвае жыццё самагубствам. П'еса, такім чынам, паказвае сацыяльна-класавы канфлікт паміж прыгоннікамі і прыгоннымі, асуджае панскую амаральнасць і разбэшчанасць. Творчасць У. Галубка, увасобіўшы пэўныя этапы развіцця беларускай літаратуры,

дала магутны штуршок развіццю нацыянальнай драматургіі і тэатра. І невыпадкова гэты таленавіты майстар слова і сцэны стаў першым народным артыстам Беларусі.