Патрыятычны гімн Беларусі Пагоня Максіма Багдановіча. — страница 2

  • Просмотров 196
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 14
    Кб

выключае для іх магчымасці даравання. Але яго можна купіць толькі коштам уласнага жыцця. Лепш памерці за сваю Айчыну, чым быць яе ворагам — такая думка закладзена ў падтэкст наступных слоў, звернутых да Радзімы: Ты прабач.Ты прымі свайго сына,За Цябе яму ўмерці дазволь!.. У заключных радках свайго верша М. Багдановіч выказвае цвёрдую веру ў непераможнасць нацыянальнага духу, у светлую будучыню свайго народа: Старадаўняй

Літоўскай ПагоніНе разбіць, не спыніць, не стрымаць. Так, у невялікім вершы паэт акумуляваў усё мінулае нашага народа, паказаў, якім шляхам павінна ісці Беларусь да сваёй светлай будучыні. Гэты твор нібы злучае ўсе мінулыя эпохі з нашым сённяшнім днём. Ён заклікае нас быць вернымі сынамі і дочкамі свайго народа, гнаць ворагаў прэч з роднай зямлі і ашчадна захоўваць тую спадчыну, якую пакінулі нам прашчуры і якую павінны мы

перадаць сваім нашчадкам.