Патрыятычны гімн Беларусі Пагоня Максіма Багдановіча.

  • Просмотров 197
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 14
    Кб

Патрыятычны гімн Беларусі Пагоня Максіма Багдановіча. Яе так мусіць ашчаджаць і сённяадважны, годны, родны чалавек;усюды пад спрадвечнаю "Пагоняй"і наша ніва й песня ажыве.А. Русецкі У 1913 годзе Максім Багдановіч напісаў верш, якому было наканавана стаць патрыятычным гімнам нашай Бацькаўшчыны. Ён прысвечаны сімвалу адзінства нашай нацыі — старажытнаму гербу "Пагоня". У ім на лаканічнай мове геральдыкі адлюстравана

ўся слаўная і мужная гісторыя беларускага народа. Упершыню пра гэты герб паведамляецца ў беларуска-літоўскім летапісе каля 1270 года. Старажытны славянскі сімвал, які першапачаткова ўзнік як княжацкі і гарадскі ў Наваградку, хутка стаў гербам Вялікага княства Літоўскага. Вось як хораша піша пра гэта М. Багдановіч: Ў белай пене праносяцца коні, —Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...Старадаўняй Літоўскай ПагоніНе разбіць, не спыніць,

не стрымаць. Пагоня невыпадкова набыла для нас, беларусаў, выключнае значэнне: на нашу зямлю часта прыходзілі нязваныя госці, несучы ёй ярмо і разбурэнне, сеючы смерць. Таму яшчэ з часоў Усяслава Чарадзея існаваў такі звычай: пасля нападу ворагаў на паселішча ўсе мужчыны, што маглі трымаць зброю, павінны былі дагнаць ворага і паквітацца з ім за забітых супляменнікаў. Гэты звычай і меў назву пагоні. Штуршком, які натхніў паэта на

напісанне твора, паслужыла выява "Пагоні", змешчаная на Вострай Браме ў Вільні: Толькі ў сэрцы трывожным пачуюЗа краіну радзімую жах, —Ўспомню Вострую Браму святуюІ ваякаў на грозных канях. Коннікі імчацца з сівой даўніны на дапамогу сённяшняму беларусу, на барацьбу са здраднікамі, адшчапенцамі, з тымі, хто выракаецца сваёй Айчыны, цураецца роднай мовы: "Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць!" —

заклікае паэт вершнікаў. Сам вобраз узброенага конніка ўвасабляе нашых мужных і гераічных продкаў, якія крывёю і жыццём заплацілі за свабоду Радзімы. Некалькі дзесяткаў харугваў мелі на сваіх штандартах герб пагоні ў Грунвальдскай бітве, з пагоняй змагаліся яны супраць Маскоўскай арміі ў 1514 г. пад Оршай, сімвалам нацыянальна-вызваленчай барацьбы стала яна ў час паўстання 1863—64 гг. Заклікаючы да помсты адрачэнцам, паэт усё ж не