Паром на бурнай рацэ — страница 2
падпісанае яго "сіяцельствам" графам Мураўёвым. Расстрэл кіраўніку атрада інсургентаў замяняўся пажыццёвай катаргай. Пора-Леановіч ветліва, але цвёрда патлумачыў жанчыне, што зможа пераправіць яе толькі раніцай - такі загад. Гораву, якога ўразіла прыгажосць і мужнасць жонкі асуджанага, у нейкі момант здалося, што началынк кардона здзекуецца над госцяй. Жанчына ў адчаі гатова плыць цераз раку сама, але капітан не дазваляе і гэтага. Разумеючы пакуты незнаёмкі, Гораў згодны пераправіць яе, Пора-Леановіч, як старшы па званні, забараняе. Калі ўслед жанчыне, пасля таго як яна нагадала Пора-Леановічу, што ён таксама нарадзіўся на гэтай зямлі, каштан кінуў брыдкае слова, Гораў назваў паводзіны яго нізкімі. "Але на вуснах начальніка кардона зноў з'явілася прыязная і страшнам тая ўсмешка. - Капітан, сказаў ён, - гэта, здаецца, вас прыставілі наглядаць за мною, а не мяне за вамі. Мне здаецца, яны зрабілі дрэнны выбар. Гораў аслупянеў. Ён ніколі не ведаў, ніколі нават не мог падумаць, што на яго можа ўпасцітакое падазрэнне". Малады чалавек выбег з пакоя на дождж і доўга стаяў за парогам хаты не могучы супакоіцца. Амаль нечакана для сябе Гораў спытаў у Івана, салдата-земляка, як пераправіцца на той бераг. Салдат прызнаўся што ёсць човен, прыхаваны дзеля лоўлі рыбы. Човен "кідала ў правалы паміж хваль, вецер адкідаў цёмны шаль на жанчыне, як вялізныя імпэтныя крылы Кожныя пяць хвілін даводзілася выліваць ваду; прамоклі да пояса... I ўсё ж наступіў момант, калі хвалі ўтаймаваліся, шкарлупінка плаўна загайдалася ў зацішкуза высокай касой процілеглага берага" Вяртаючыся на заставу, Гораў заўважыў Пора-Леановіча, той стаяў на паромным прычале і саркастычна-пагардлівымі вачыма глядзеў на яго. Начальнік кардона расказаў што Мураўёў падпісаў памілаванне і аддаў ліст у рукі жонкі Грынкевіча. А за дзве гадзіны да гэтага з губернатарскай поштай паслаў фельд'егера, каб на месцы паспяшаліся з выкананнем смяротнага пакарання. Гэты пасыльны перадаў яму, Пора-Леановічу, загад затрымаць жанчыну да трох гадзін раніцы, што ён і зрабіў. Жонка Грынкевіча спазнілася ўсяго на дзесяць хвілін. Пра гэта паведаміў улан, які вяртаўся з горада. Ён перадаў таксама, што генерал Фікельмонт выказвае Пора-Леановічу ўдзячнасць за дасканала выкананы загад. Гораў выклікаў Пора-Леановіча на дуэль і нечакана для сябе смяртэльна параніў капітана. Калі падбег да яго, уразілі вочы суперніка, "у якіх зараз не было пустаты, а было смяротнае здзіўленне і яшчэ нешта". Перадапошнім уздыхам з вуснаў Пора-Леановіча прагучалі словы
Похожие работы
- Доклады
- Рефераты
- Рефераты
- Рефераты
- Контрольные