Параунальная характарыстыка вобразау Мiхала i Зосi па раману Кузьмы Чорнага Трэцяе пакалене

  • Просмотров 520
  • Скачиваний 3
  • Размер файла 15
    Кб

Параунальная характарыстыка вобразау Мiхала i Зосi па раману Кузьмы Чорнага Трэцяе пакалене Кузьма Чорны (К. З.) хоча паказаць Зосю, як чалавека новай калектывiзаванай маралi. Яна ненавiдзiць след уласнiцтва, якi духоуна калечыу чалавека i ператварыу у раба рэчау, раба зямлi. А носьбiтам уласнiцтва з'яуляецца Мiхал. Аднак паводзiны i учынкi герояу, калi ацэньваць не прадузята, на кожным кроку пярэчаць аутарскай характарыстыцы.

Сапрауды, Зося не упэунена, што Мiхал прысвоiу знойдзеныя грошы. Тым не менш, яна не паведамляе пра свае падазрэннi следчым органам. Да апошняга часу мы аценьваем Зосiн учынак як выкананне грамадзянскага абавязку, але фактычна гэта быу данос, i, як данос, ен патрабуе адпаведнай аценкi. Паводле логiкi свайго характару Зося – носьбiт iдэi камунiзма -- павiнна была добрым шчырым словам пераканаць Мiхала аб тым, каб ен сам здау знойдзеныя

грошы. На такi учынак у Зосi не хапiла нi унутраных сiл, нi здольнасцi, а галоунае -- яна не верыла у духоуныя магчымасцi Мiхала. Бясспрэчна, не выклiкае сумлення вiна Мiхала. Сваiм учынкам ен нанес шкоду дяржаве, бо затрымау будаунiцтва. Мiхал заслугоувае пакарання. Вось Зося дае параду Кандрату Назарэускаму, як лепей нацiснуць на Мiхала, каб ён сказау прауду, што украу грошы. Следчы паслухау Зосiных парад i зрабiу вывад: "Калi вы не

раскажыце прауду, то я пастаулю абвiнавачванне, што вы аграбiлi банк". Iнакш кажучы, следчыя дабiлiсь прызнання Мiхала насiллем (тэрорам). Далей, калi Назарэускi дае Зосi заданне знайсцi схованныя грошы, i яна пачала iх старанна шукаць i не знайшла, то варожасць да Мiхала узмацнела у ёй. Зосi даруецца усе. Яна можа лiчыць вiнаватым таго, чыя вiна нават не даказана. Яшчэ, на працягу твора, можна зауважыць, што Зося з цягам часу (паступова)

становiцца абыякавай да зямлi. Для яе такая праца звязана з хутарам, з Мiхалам, з будаунiцтвам уласнай хаты. Вось што гавараць пра Мiхала, калi ён трапiу у лагер, ён узяуся за работу, маючы у ёй найвялiкшую асалоду: "Што ж гэта за вораг народа, якi свае шчасце бачыць у працы!” Галоунае у характары Мiхала -- гэта жаданне i уменне працаваць. Зося пайшла за яго замуж, бо, як сама прызнаецца, паважала у iм працавiтасць. Суд над Мiхалам -- гэта не