Пан і селянін у творчасці В. У. Дуніна-Марцінкевіча.

  • Просмотров 344
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 15
    Кб

Пан і селянін у творчасці В. У. Дуніна-Марцінкевіча. Самым вядомым пісьменнікам другой паловы XIX стагоддзя па праву лічыцца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Паэт, драматург, тэатральны крытык, ён усхваляў працавіты і шчыры беларускі народ, крытыкаваў прыгонны лад і прыгоннікаў.У сваіх творах пісьменнік ставіць і спрабуе вырашыць актуальную для таго часу праблему пана і мужыка. Ён марыў, каб адносіны паміж памешчыкамі і сялянамі

грунтаваліся не на прыгоннай залежнасці, а не брацкім паразуменні, швазе, былі такімі, якімі, здавалася яму, яны з'яўляліся ў даўнія, старыя часы. У вершаванай аповесці "Вечарніцы" гэты свой грамадскі ідэал пісьменнік увасабляе ў вобразе князя Грамабоя - добрага, спагадлівага гаспадара, клапатлівага апекуна сваіх падданых. Грамабой мала чым адрозніваецца ад простых людзей, ён нават ходзіць у лапцях, а затым жэніцца з

сялянскай дзяўчынай - сірацінкай Касяй. Зразумела, ідэал пісьменніка быў утапічны, неажыц-цявімы. Памешчыкі - гаспадары жыцця - не маглі перарадзіцца, стаць абаронцамі народных інтарэсаў, як бы таго ні хацеў пісьменнік, як бы ён ні намагаўся ўздзейнічаць на іх сваімі творамі.Глыбока сомпатьізуючы селяніну, імкнучыся дапамагчы яму, палешныць яго жыццё, В. Дунін-Марцінкевіч у ранняй творчасці не ішоў далей намеру дабіцца болын

гуманных адносінаў да народа, даць сялянскім дзецям магчымасць вучыцца, даць народу кнігу на роднай мове. У вясковых аповесцях і ў некаторых творах на польскай мове("Благаславёнаясям'я", "Літаратарскіяклопаты", "Люцынка...") Дунін-Марцінкевіч светлымі фарбамі малюе паноў і паненак, якія спрабуюць неяк узняць ду-хоўны ўзровень сялян. У вершаваным апавяданні "Бла-гаславёная сям'я" ўзорам такой дабрачыннасці і

гуманнасці з'яўляецца маладая дзяўчына Аліса. Добрым словам, парадаю дапамагае яна бедным людзям, і тыя называюцьяе "збавіцелькай", "дабрадзейкайсвятою". У паэме "Гапон" аўтар паказвае чулую пані, якая не ла-кідае ў горы бедную і пакрыўджаную сірату Кацярынку, бярэ яе пад сваю апеку і вучыць чытаць і пісаць. Прыглядаючыся да жыцця, Дунін-Марцінкевіч заўважаў, што, насуперак яго жаданням і асабістым намаганням,