Паляўнічыя акварэлькі з Палесся — страница 3

  • Просмотров 440
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 16
    Кб

Рыгора, бо атрымаў ліст, што той памірае. Слуга адказвае, што прыбягаў унук і прасіў паніча быць у іх як мага раней.   Рыгор "нямоглы, сівы, быццам лунь", ляжаў на печы. Калі з'явіўся паніч, сыны перанеслі старога на ложак. Грышка гаворыць пра хуткаплыннасць часу, але не хоча пражыць свой век яшчэ раз: "Другі стаў свет... Мне ж з натураю маёй як жыць! Нялёгка сакалу, пан, курыцаю быць..." Стары прызнае, што асушэнне балота

прынесла пэўныя выгоды людзям, "ды відок той брыдкі там, дзе прыроду глуміць прагны чалавек". Ён не прымае спусташэння прыроды, знішчэння прыгажосці дзеля нажывы.   Грышка хоча, каб унукі яго былі граматнымі. Аднак сын яго думае інакш, лічыць лепшым прыкупіць кавалак зямлі. Герой-апавядальнік супакойвае старога: "Паводле волі станецца тваёй, павер, - да школы пойдуць дзеці... навука ў хатку нізкую сягне

святлом..."   Стары ўспамінае колішнія паляванні, цікаўнасць паніча да ўсяго, прызнаецца, што ён "выцягваў з пана" кніжныя веды. Адкрывае вялікую чалавечую прыхільнасць да таго, каго ведаў ад самага нараджэння:   Люблю я пана...   Паляўнічы хоць з яго   Такі, як люлька за тры грошы, і ўсяго.   ...Ды   Нікога не любіў над пана з паляўнічых,   За шчасце хвілі, як быў з панам, Грышка лічыць.  

Стары Рыгор падарыў герою-апавядальніку памятку аб сабе - паляўнічы ражок.   Стомленага ад гаворкі старога пакінулі, каб "спачыў у дрымоце".   Па дарозе дамоў у апавядальніка стаяў у вачах Грышка. Захапляў і ўражваў яго спакой "на дарозе Божай".