Паляўнічыя акварэлькі з Палесся — страница 2

  • Просмотров 439
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 16
    Кб

адзінаборстве з параненым зверам.   Дазнаўшыся пра прычыну сынавага ўчынка, бацька яго "не біў... не лаяў, даў Мікіту збожжа", але загадаў са сватаннем пачакаць да лета. Далета "галубка Уляна" з'ехала з ваенным.   Грышка "меў кару шчэ... мядзведзя ў двор завезці" і расказаць пану, як ён пацэліў у звера і ледзь не развітаўся з жыццём. Пасля таго Грышка прысягнуў, ні ў чым не рабіць шальмоўства.   Паны ў

складчыну далі вёсцы дапамогу і "вясны няшчасны дачакаўся неяк люд". VIIАблава на ваўкоў    Паляўнічы Грышка ў нетрах асачыў зграю ваўкоў. У нядзелю пры карчме збіраецца "ўсякі люд" на аблаву. Грышка наводзіць строгі парадак і дысцыпліну: "загоншчыкаў на гурты разлучыў чатыры, дзяўчат прагнаў", наказаў усім маўчаць і "люлек не курыць... глядзець, вачэй не зводзіць з-за куста ці дрэва".  

Герой-апавядальнік адзначае, што "аблавы не ўдаюцца на ваўкоў цяпер, малы з іх вынік, клапатных замного мер". Аднак тая, якую вядзе стары Грышка, мела свой вынік: забіта "два пераяркі, два старыя, маладых шэсць, ліс, барсук". Пры гэтым паны атрымалі эмацыянальнае задавальненне, кожны з іх стрэліў або пабачыў воўка. Паляўнічы адчувае сябе пераможцам. "Трыумфатар быццам, разлёгся Грышка на ваўках - не надзівіцца", - з

гумарам адзначае герой-апавядальнік. IXСтары паляўнічы    Стары паляўнічы просіць у пана набой пораху, каб паквітацца з мядзведзем. Пан усяк адгаворвае, нагадваючы пра ўзрост. Былы дворскі паляўнічы тлумачыць, што ўнукамі пакляўся адпомсціць ("А я калі сказаў, ражном сядзіць тады, ні Богу, ні людзям хлусіць не думаў Грышка"). Яго порах схавалі "сын... з бабскай зграяй", не пускаючы ў лес. Пан абяцае даць старому сваё

жарабё. Грышка дзякуе і прапануе за панскую ласку скуру мядзведзя. Пан, бачачы упартасць старога, дае сваю стрэльбу і людзей у дапамогу. Грыш-ка ад усяго адмаўляецца ("Не ўмею з панскай стрэльбы, ў клеці ёсць свая... Не трэба палаткаў гэтаксама").   Са словамі "няхай цябе бароніць Бог!" пан дае настойліваму старому порах.   Назаўтра раніцай Грышка з'явіўся да пана прасіць фурманку, каб прывезці мядзведзя. XСмерць

Грышкі    "Праз шмат гадоў бадзяння ў свеце" герой-апавядальнік вяртаецца цягніком у родныя мясціны. Яны вельмі змяніліся:   ...Дзе лясы?.. Ці ж край той самы?   Хіба абшар вось той, пустэльня тая з пнямі   I ёсць Кругліца, дзе быў птушак спеў наўкол?..   Бярозы дзе шумелі, хвоі і асіны?..   I ўсё ж яна! Хто вынішчэнне ў край прынёс?   Пустэча, могільнік!..   Герой-апавядальнік пытаецца пра лесніка