Паляўнічыя акварэлькі з Палесся

  • Просмотров 359
  • Скачиваний 3
  • Размер файла 16
    Кб

Паляўнічыя акварэлькі з Палесся Кароткі змест: IЗамест уступу    Стары паляўнічы Грышка разважае пра змены, якія павінны адбыцца ў краі з пабудовай чыгункі. Не прымаючы нязвыклае і новае, стары прадказвае, што павысякаюць лясы, усё пойдзе на звод:Не толькі знікне звер у нас, але й глушэц.А прыйдзе час, што й качкі не забіць на свеце,Што на драздоў і дзятлаў будзем ставіць сеці...Герой-апавядальнік, чалавек новага часу, не

прымае аргументаў суразмоўцы. Ён упэўнены, што навуковы прагрэс, цывілізацыя нясуць людзям палёгку ў працы, матэрыяльныя набыткі.Глухі, патрыярхальны палескі край адновіцца.Паверма, шчасце заквітнее на зямлі,Шумець там жыту, дзе балоты век былі.Палескай простай грамады нашчадкі ў хатахЗа стол шырокі сядуць у бяседзе братняй,Нарэшце скажуць: "Шчасце і да нас прыйшло!"Паверма шчыра... Шапенгаўэру на зло!.. IIПершае маё

паляванне на ласёў    Стары Грышка заспеў героя-апавядальніка за непрыгожым заняткам - той страляў у дробных птушак. Паўшчуваўшы паніча, Грышка прапанаваў арганізаваць сапраўднае паляванне на лася, узяўшы пры гэтым слова, што "пан... ніколі ў птушку не стрэльне".   Стары паляўнічы вучыць героя-апавядальніка, як трэба апранацца на паляванне, робіць вымову за дрэнны догляд зброі.   Раным-рана выязджаюць на

паляванне. Упаляваў лася Грышка. Калі ж паніч пачаў тлумачыць, што з ім адбылося, "смяяўся Грышка, саркастычны быў той смех..."   Сказаў: "Ласі не верабейкі?! Так, панічу?" VГолад    Грышка ўспамінае галодныя гады, якія яму давялося перажыць у дзяцінстве і маладосці. Асабліва запомніўся другі: "Кару ўжо дралі з дрэва! I страх было гдядзець на люд худы, схварэлы"...  Ён хадзіў закаханы ў дачку каваля Уляну. Сям'і

каваля жылося яшчэ цяжэй, чым сялянам: "Зусім яму забракавала працы з хатаў, расстацца мусіў кожны з конікам астатнім, бо ратаваў жыццё". Грышка, чым мог, дапамагаў кавалю, крадком беручы дома, але разумеў, што гэта не выйсце. Вырашыў "аблажыць мядзведзя" і прадаць без сведкаў скуру.   Бацька Грышкі, спрактыкаваны, разумны чалавек, заўважыў, што сын нешта задумаў. Цішком рушыў у лес за хлопцам і выратаваў таму жыццё ў