Палітычныя мадэлі журналістыкі

  • Просмотров 160
  • Скачиваний 3
  • Размер файла 20
    Кб

Безмацерных Кацярына Пытанне №25 Палітычныя мадэлі журналістыкі ЗМЕСТ Тры мадэлі Паоло Манчыні СМІ ў Беларусі Спіс скарыстаных крыніц 1.Тры мадэлі Паоло Манчыні Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, прааналізаваў амерыканскую і еўрапейскую журналістыку ды вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. (Але, безумоўна, ні адна мадэль не

існуе ў чыстым выглядзе) Ліберальная мадэль. “Мы ствараем газету, каб рабіць грошы” Да ліберальнай мадэлі адносіцца ЗША, Канада, Велікабрытанія, Ірландыя. СМІ- такая ж эканамічная галіна, як і ўсе астатнія. Раз эканоміка зараз глабалізуецца, а рухавіком глабалізацыі з’яўляюцца ў асноўным амерыканскія кампаніі, то да ліберальнай мадэлі імкнецца большасць краін. СМІ камерцыялізуюцца, што адлюстроўваецца на змесце. З’яўляецца

больш забаўляльнай інфармацыі. З’явіўся такі жанр, як інфатэймент – змяшанне навасных і забаўляльных праграм. У ліберальнай мадэлі раздзяляюцца меркаванні і факты, СМІ нейтральныя і аб’ектыўныя. У выніку ў Штатах адну і тую ж газету могуць чытаць людзі з рознымі палітычнымі пазіцыямі. (Дарэчы, амерыканская журналістыка з яе ліберальнай мадэллю вырасла з рэпарцёрскіх жанраў, а еўрапейская – з літаратуры) Палярызованая

плюралістычная мадэль Італія, Іспанія, Грэцыя, Партугалія. Слабое развіццё камерцыйна арыентаваных СМІ, дзяржава моцна ўмешваецца ў медыярынак, ёсць газеты з ярка выражанай палітычнай пазіцыяй. Напрыклад, італьянская газета “Маніфеста” – газета левага напрамку. І наўрад яе будуць чытаць людзі іншых поглядаў. А ў Штатах адну газету могуць чытаць людзі з рознымі поглядамі. Інтарэсы пераплятаюцца паміж палітычнай і

медыясферай. Газеты чытаюць у асноўным нешматлікія групы добра адукаваных людзей. Большая колькасць чытачоў – мужчыны. (У Партугаліі чытачоў-мужчын больш на 34 адсоткі, а ў Швецыі мужчын-чытачоў болей усяго на адзін адсотак). У вышэй прыведзеных дзяржавах газеты першапачаткова былі не вельмі распаўсюджаны, таму асноўны від СМІ – тэлебачанне. Існуюць кампаніі, якія атрымліваюць свае асноўныя даходы ў іншых вобласцях.