Палесская вёска 20-х гадоў Палесская хроніка Івана Мележа.

  • Просмотров 1450
  • Скачиваний 6
  • Размер файла 20
    Кб

Палесская вёска 20-х гадоў Палесская хроніка Івана Мележа. Талент народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў "Палескай хроніцы", над якой аўтар працаваў з 1956 г. да канца сваіх дзён. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі. Палессе для I. Мележа — яго родны край, дзе прайшлі гады ято дзяцінства і юнацтва. Таму з сыноўняй любоўю "вымаляваў" ёж кожны

куточак бацькоўскай зямлі: лес, дарогу да Юравіч, грэблю, цагельню... Цеплынёй і замілаваннем сагрэта апісанне чэрвеньскай раніцы ў Куранях, калі "сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах... чулася цырканне малака ў даёнкі", ля зруба калодзежа "задаволена, радасна зарыпеў" журавель, "касцы ладзілі, адбівалі

малаткамі косы"... У апісанні куранёўскай раніцы адчуваецца і мінорны настрой аўтара, ледзь улоўны яго сум: цяжка жывецца селяніну ў вёсцы, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Сяляне заўзята і цярпліва працуюць на сваіх вузкіх палосках, але неўрадлівая зямля не здольна забяспечыць іх самыя скупыя патрэбы. Жывуць куранёўцы бедна: рэдка хто мае добрага каня і збрую, не ў кожнага ёсць карова. Таму пры

самым ашчадным і старанным вядзенні гаспадаркі даводзіцца пазычаць у Глушака хлеб, бульбу, крупы, а пазней адрабляць за гэта касьбой, малацьбой, жнівом. I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі,

якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць паводле закону: летні дзень год корміць. Жыхары вёскі Курані — яркія, запамінальныя, непаўторныя. Маўклівасцю, замкнёнасцю, нават дзікаватасцю вылучаецца Пракоп. Процілегласцю яго выступае Сарока, з вуснаў якой, нібы з рэшата, сыплюцца прымаўкі, трапныя выразы і характарыстыкі людскіх якасцей, учынкаў. Андрэя Рудога можна назваць вясковым кніжнікам, палітыкам, у якім адлюстравалася