Палемічная літаратура канец ХVI - пачатак XVII ст..

  • Просмотров 183
  • Скачиваний 3
  • Размер файла 14
    Кб

Палемічная літаратура канец ХVI - пачатак XVII ст.. Да палемiчнай лiтаратуры адносяцца памфлеты, звароты, адкрытыя лiсты, трактаты, адозвы i iншыя вiды творчасцi, тэматычна звязаныя з актывiзацыяй палемiкi вакол пытання пра аб'яднанне царквы i касцёла пад вяршынствам папы рымскага, так званай iдэi унii. Лiтаратурная палемiка пачалася пасля выхаду кнiгi Бенядзiкта Гербеста "Указанне шляху", у якой ставiлася пытанне аб неабходнасцi

царкоўнай унii з Рымам у iнтарэсах праваслаўнай царквы Вялiкага княства Лiтоўскага. Гэту iдэю падхапiў i развiў вядомы рэлiгiйны i палiтычны дзеяч Пётр Скарга, якi iмкнуўся даказаць, што сапраўднае веравызнанне iдзе ад рымска-каталiцкай царквы — пераемнiцы i носьбiта апостальскiх традыцый. Адказам на выказваннi П. Скаргi сталi ананiмныя творы "Пасланне да латын з iх жа кнiг", "На багамерзкую на паганую лацiну", шматлiкiя памфлеты. Iх

аўтары выступалi ў абарону праваслаўнай царквы, узнiмалi вострыя сацыяльныя праблемы таго часу, праяўлялi заклапочанасць жыццём селянiна, выказвалiся за права народа мець свае погляды ў пытаннях рэлiгii. Актывiзацыя палемiчнай лiтаратуры пачалася пасля Брэсцкай унii 1596 г., паводле якой праваслаўная царква прызнала вяршэнства папы рымскага i прыняла сiмвал веры ў каталiцкiм разуменнi, але захавала сваю мову богаслужэння i сваю

абраднасць. У абарону унii акрамя вышэй названага П. Скаргi выступiў сенатар Рэчы Паспалiтай Уладзiмiра-Брэсцкi епiскап Iпацiй Пацей. Ён таксама трактаваў унiю як праяўленне бескарыслiвай апекi папы рымскага над занядбалым праваслаўным людам. Супраць унiяцтва паўсталi царкоўныя дзеячы Стэфан Зiзанiй, Хрыстафор Фiлалет i Лявонцiй Карповiч, якiя сцвярджалi, што унiя была абумоўлена своекарыслiвай палiтыкай католiкаў i вышэйшага

праваслаўнага духавенства, iх мэтай было дамагчыся матэрыяльных выгод, рэлiгiйных прывiлеяў, палiтычных правоў. Апаненты унii падкрэслiвалi, што знявага iнтарэсаў праваслаўнай апазiцыi можа прывесцi да класавага антаганiзму, адстойвалi традыцыi i культурныя дасягненнi ўсходнеславянскiх народаў. Адным з яркiх прадстаўнiкоў палемiчнай лiтаратуры з'яўляўся грамадска-палiтычны i царкоўны дзеяч Мялецiй Сматрыцкi (аўтар вядомых твораў