Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Якуба Коласа Новая зямля.

  • Просмотров 741
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 15
    Кб

Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Якуба Коласа Новая зямля. Мiхал -- тыповы прадстаунiк сялянства, якое ва умовах царiзму цярпела буржуазна-палiтычны i чыноунiцкi гнёт. Малазямеле прымушае яго iсцi на сплау лесу, на службу да князя Радзiвiла. Але праца леснiка не выратоувае яго ад беднасцi. Ен трапляе у поуную залежнасць ад пана-ляснiчага, становiцца паднявольным чалавекам. Ляснiчы зусiм не лiчыцца з Мiхалам, прымушае

яго часта пераязджаць з месца на месца. Мiхал не хоча зносiць здзекi i абразу. Ен настойлiва упарта шукае выхаду з паднявольнага становiшча. Пасля смерцi старога ляснiчага Мiхал вырашае купiць зямлю, прыдбаць свой кут. Мiхал любiць зямлю моцна, шчыра. З дзiцячым замiлаваннем, iдучi са службы, любуецца ярынаю i жытам на першай гаспадарцы. Зямля запауняе думкi, надзеi Мiхала. Мара аб вольнай працы на вольнай зямлi становiцца яго жыццевай

мэтай, яго срасцю. Зямля ва уяуленнi Мiхала -- крынiца дабрабыту, "промень волi i свабоды". Мiхал паказаны у сям'i i на службе. Вобраз яго раскрываецца ва узаемоадносiнах з панамi, леснiкамi, братам Антосем, жонкай, дзецьмi. Па натуры Мiхал добры, спагадлiвы. Ен любiць дзяцей, хоць часам строга ставiцца да iх, чула адносiца да брата, глыбока паважае яго. Галоунае у характары Мiхала -- любоу да зямлi, ненавiсць да прыгнету, iмкненне да свабоды.

Паступова у Мiхала абуджаецца чалавечая годнасць, расце свядомасць. Мiхал – асоба моцная, цягавiтая, здольная пераносiць жыццевыя нягоды, непахiсная у дасягненнi сваей мэты, трагiчная. Хараство душы селянiна-працаунiка, адданага сына зямлi, асаблiва ярка раскрыта у вобразе дзядзькi АНТОСЯ. Антон -- чалавек свабодалюбiвы. Ен пратэстуе супраць прыгнету паноу i царскiх чыноунiкау, бярэцца за ажжыцяулене жыццевай мары Мiхала. На плячах

дзядзькi ляжаць усе клопаты па гаспадарцы. У вобразе Антося паказана таленавiтасць i працоуная сiла народа. Дзядзька -- чалавек адароны ад прыроды, яркая, багатая натура з вялiкiмi задаткамi. Ен -- адмысловы работнiк, да усяго здатны майстар на усе рукi. Дзядзька зачароувае сваёй натурай, адкрытасцю душы, шчырасцю. Ен -- прыроджаны штукар, весяльчак, забаунiк, чалавек востры на слова, любiць пажартаваць. Мова яго багатая на прыказкi i