Паэзія вогненных гадоў. — страница 3

  • Просмотров 448
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 16
    Кб

каля вёскі Лажыны, што пад Старай Русаю, — такі асноўны змест верша "Над брацкай магілай". Перадаючы момант пахавання, аўтар паказвае нясцерпны душэўны боль і незвычайную стрыманасць, уласцівую людзям, моцным духам. Ад імя ўсіх жывых салдат абаронцы краіны клянуцца здзейсніць запаветную мару загінўўшых — адпомсціць ворагу, вызваліць радзіму ад чужынцаў. Воіны гатовы ісці на любыя выпрабаванні ў імя вызвалення Айчыны:

Беларусь мая родная,Як жа я рвуся яшчэ разПеша ўсю цябе змераць,Увесь і чабор твой, і верас!...Наглытацца хачу туманоў,Твайго ветру і пылу;Наглытацца хачу за сябе і за тых,Што не ўстануць з нябыту;Вочы просяць нябёсаў тваіх,Ім твайго не хапае блакіту. Верш "Ліст з палону" напісаны ад імя паланянкі, якую фашысты вывезлі ў няволю. Дзяўчына прадчувае пакуты і выпрабаванні, што выпадуць на яе долю, і гатова з годнасцю прайсці праз

іх. У маналогу, звернутым да каханага, яна просіць адпомсціць за яе і ўсіх бязвінных ахвяр фашызму. Верш "Маці", напісаны паводле народнай балады, прысвечаны самаахвярнасці маці, яе гатоўнасці ў любы момант засланіць сваіх дзяцей ад бяды і небяспекі. У ім расказваецца аб цяжкім чаканні маці свайго сына. На шчасце, каб сын хутчэй вярнуўся з паходу, маці пасеяла зярняткі. Але яны ўпалі на камень і не ўзышлі. Дарэмна чакае маці: Не

ўзыдуць зярняты,Бо ўпалі на камень шчарбаты.Не першая тыКаля камня заходзішся з жалю.Не раз на ім сеялі, але ні разу не жалі. І тады маці тройчы пракляла камень. Ад матчыных слёз "стаў камень зямлёю, сама ж яна каменем стала". Толькі тады ўзышлі зярняты і дахаты вярнуўся сын. Вось такая вялікая моц матчынай любові і вернасці. Творы беларускіх паэтаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны вызначаюцца яркай палымянасцю,

публіцыстычнасцю, страснасцю. Яны ўслаўляюць гераізм, рашучасць і самаахвярнасць воінаў-змагароў і партызан. У іх гучыць узнёсла-балючы голас чалавека, грамадзяніна, байца, голас нянавісці да ворагаў і ўпэўненасці ў перамозе і вызваленні Радзімы.