Паэзія вогненных гадоў.

  • Просмотров 274
  • Скачиваний 3
  • Размер файла 16
    Кб

Паэзія вогненных гадоў. Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны характарызуецца высокім і напружаным гучаннем, тонкім сплавам палымянай публіцыстычнасці, грамадзянскай страснасці і спавядальнасці. Увесь свой талент і паэтычныя здольнасці аўтары скіроўвалі на тое, каё паказаць жорсткасць і бесчалавечнасць ворага, натхніць воінаў на гераічную барацьбу, уславіць іх мужнасць, адвагу, самаахвярнасць, упэўніць веру людзей у

хуткую перамогу над фашызмам. Галоўнымі ў літаратуры ваенных часоў з'яўляліся "аператыўныя" жанры — вершы-заклікі, вершы-звароты, балады, фельётоны, нарысы. У аснове многіх з іх — рэальныя ваенныя факты: звесткі аб падзеях на фронце, прыклады гераізму воінаў, эпізоды партызанскай і падпольнай барацьбы. Воін-франтавік з'яўляецца героем многіх твораў ваенных часоў. Верш П. Броўкі "Спатканне" можна назваць салдацкай

біяграфіяй. За плячыма воіна-салдата цяжкія ваенныя дарогі, гора, слёзы родных і блізкіх, смерць сяброў. З баямі ён дайшоў да бацькоўскай зямлі, знаёмых з дзяцінства мясцін, якія з цяжкасцю пазнаў. Пры відовішчы "засмучаных хат", "здратаваных ніў", "зганьбаванай" зямлі сціснулася ад болю сэрца салдата, запалала агнём помсты: Гляньце ў сэрца маё, —Я прынёс яго з бою.На агні яго можнаМячы гартаваць. І мы верым, што не

супакоіцца воін да таго часу, пакуль не дачакаецца канчатковай перамогі над ворагам, бо гэта яго вялікі абавязак перад народам і Айчынай. Блізкім да "Спаткання" з'яўляецца верш П. Панчанкі "Кожны з нас прыпасае Радзімы куток...". У ім паэт расказвае пра цяжкія падзеі 1941 г. З акружэння на ўсход, за лінію фронту, прабіраюцца нашы воіны, адзін з якіх — беларус. Трапіўшы ў аршанскія лясы, родныя мяспіны, баец падпоўз да сяла,

расхінуў асцярожна куста і знямеў — каміны... каміны... Многа фашысцкіх здзекаў паспеў пабачыць салдат на спапялёнай і здратаванай ворагам роднай зямлі, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застаўся толькі абгарэлы клён, які пасадзіў калісьці яго бацька. Вакол горкі пыл, жудасная цішыня, ні стуку, ні груку. І салдат упаў на зямлю, якая "прытулілася целам магутным" да яго, нібы просячы абараніць яе ад