Паэма Якуба Коласа Новая зямля - энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час. — страница 2

  • Просмотров 2067
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 15
    Кб

то паасобку, то па пары". У паэме апісваюцца і прылады працы, створаныя ўмелымі рукамі (сярпок крывенькі, граблі, навой), і сялянская хата, гумно, павець. Я. Колас ведае, як звіваецца пчаліны рой і як яго трэба абіраць, як трэба слаць снапы на таку, каб было зручна малаціць. Аўтар услаўляе працоўную сілу народа, цяжкую сялянскую працу паказвае як штосьці велічнае і прыгожае, паэтызуе яе. 3 энцыклапедычнай шырынёй апісвае Я. Колас

звычаі і абрады, якія бытавалі ў той час на Беларусі. Гэта каляндарныя святы (Вялікдзень, Каляды), звычаі ўзаемадапамогі (талака, кумаванне), кірмашы, сход. Я. Колас прыгадвае ўсе калядныя стравы, якімі частаваліся людзі, расказвае пра парадак іх ужывання і з чаго яны былі падрыхтаваны. Асобна гаворачы пра куццю, паэт успамінае і пра народныя прыкметы: снег на куццю — грыбы на лета.., а сцежкі чорны— ягад многа. На першы дзень Каляд

збіралі сена са стала і кармілі жывёлу, шукалі ў сене зярняткі і па іх гадалі, ці ўродзіцца хлеб. Каляндарныя святы — даніна даўнім традыцыям і звычаям, што звязаны са светам сялянскіх уяўленняў і прынцыпаў. Па-энцыклапедычнаму шырока апісвае Я. Колас сваю родную зямлю-маці. Апяваючы знаёмыя яму з дзяцінства мясціны, ён паказвае, наколькі прыгожая наша зямля і як многа хараства і паэзіі ў яе сціплых краявідах. Чаргуюцца дні і

ночы, за зімамі ідуць вёсны, птушкі прылятаюць з выраю і зноў ляцяць у цёплыя краіны, ідуць дажджы, гуляюць завірухі, разліваюцца і замярзаюць рэкі — пра ўсё гэта расказваецца ў паэме. У вобразах роднага краю Я. Колас заўсёды чэрпаў натхненне і сілу. Ды хараство роднай прыроды выклікае ў паэта не толькі радасць і захапленне, але і смутак. Яго сэрца баліць за бяспраўнага, прыгнечанага і зняважанага селяніна. 3 паэмы мы ўяўляем яго

знешні выгляд, як ён быў апрануты, што еў і піў, аб чым марыў, на што спадзяваўся і ў што верыў. Працоўнаму чалавеку, які паўстае ў паэме ва ўсёй велічы, аддае Я. Колас усе сілы, сваю любоў і свой талент. Яму ён прысвячае і свой лепшы твор — паэму "Новая зямля".