Паэма Якуба Коласа Новая зямля - энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час.

  • Просмотров 2030
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 15
    Кб

Паэма Якуба Коласа Новая зямля - энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час. Энцыклапедыяй называюць навуковае даведачнае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя звесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў. "Новую зямлю" Я. Коласа справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца XIX—пачатку XX ст. І невыпадкова. Паэма — вялікі эпічны твор аб гістарычным лёсе

беларускага сялянства і пошуках ім шляхоў да светлай будучыні. Паэт расказвае аб усім, чым багатае і цікавае жыццё сялян: аб клопатах і занятках дарослых, аб забаўках дзяцей і іх вучобе, аб святочных днях і буднях, ясных летніх днях і ціхіх зімовых вечарах, калі дарослыя пры дзецях "пачнуць казаць свае ўспамінкі, вясці размовы пра старынкі". Успомнім, напрыклад, раздзелы "Раніца ў нядзельку", "Падгляд пчол", дзе аўтар

па-майстэрску апісвае святочную раніцу працоўнага селяніна і снеданне сям'і Міхала. Яда ў сялянскай хаце — цэлы абрад са строга ўстаноўленымі правіламі і парадкам. За сталом збіраліся абавязкова ўсе члены сям'і: Чатыры хлопцы, тры дзяўчаціДы бацька з дзядзькам, трэцця маці... Кожны меў сваё пастаяннае месца. На покуць звычайна саджалі пачэснага госця. Малыя дзеці, якія яшчэ не ведалі парадку, елі асобна. Там Юзік "пальцам

поркаў страву і верашчакай мазаў лаву, а сёстры дужа сердавалі і за лаб Юзіка цягалі". За сталом жа, дзе сядзелі дарослыя, панавала цішыня і парадак, адчувалася павага да ўсяго таго, што знаходзілася на стале, як да здабытага цяжкай працай. Працай былі запоўнены будні сялян. Працавалі і дарослыя, і дзеці. Міхал выконваў абавязкі лесніка, Антось "правіў гаспадарку", усю хатнюю работу выконвала Ганна — жонка Міхала. Я. Колас

паказвае працэс ворыва, сяўбы, жніва, малацьбы. У час жніва калектыўная праца становіцца крыніцай прыгожага, напаўняе душу сялян радасцю, прыносіць ім задавальненне. Паэт можа расказаць цэлую гісторыю пра стары дзедаў човен, пра тое, як трэба ўмела выбраць касу. Апісанне касьбы — гэта цэлы гімн у гонар чалавека працы. Касцы параўноўваюцца з "ваякамі", якія ідуць, "нібы ў атаку", то "грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою,