Паэма Міколы Гусоўскага Песня пра зубра. — страница 3

  • Просмотров 1000
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 16
    Кб

урываюцца на беларускiя землi, агнём i мячом усталёўваюць свой лад, жорстка распраўляюцца з прыхiльнiкамi нашай веры, вынiшчаюць мястэчкi i сёлы, не шкадуючы нi жанок, нi дзяцей. Там, дзе пройдуць варожыя войскi, застаюцца толькi "асмолкi ды печышчы, попел ды косцi, зграi варон ды чароды сабак адзiчэлых". Галоўную прычыну паражэнняў паэт бачыць у раз'яднанасцi людзей, iх незгуртаванасцi, таму i заклiкае ўсiх князёў беларускай зямлi да

аб'яднання, адкрыта асуджае мiжусобiцы, братазабойствы: Ад сваiх мiжусобiц мы ўсе не дужэем, Нашы ж мячы падсякаюць i веру Хрыстову. Заканчваецца паэма малiтвай да Дзевы Марыi, у якой паэт просiць Мацi Боскую спынiць забойствы i кровапралiццi, даць больш мудрасцi i раўнавагi князям i ваяводам, супакою, ладу i шчасця свайму пакутнаму краю i народу. М. Гусоўскi ў сваёй паэме не толькi апiсаў зубрыныя ловы. Ён стварыў узнёслую песню пра

беларускую зямлю, пра тое, чым яна багата, пра яе людзей, iх думы i пачуццi, пра прыроду, жывёльны свет гэтага цудоўнага краю. Гэта споведзь пра любоў i нянавiсць, жыццё i смерць, вайну i мiр. Паэма вучыць нас любовi да роднай зямлi, да свайго народа, яго гiсторыi, культуры, нацыянальных традыцый, любовi i павазе да iншых народаў i iх культур. Паэма заклiкае сумленна жыць, змагацца за справядлiвасць i праўду, весцi няспынную барацьбу за мiр i

свабоду, за святло i шчасце.