Паэма Міколы Гусоўскага Песня пра зубра.

  • Просмотров 1001
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 16
    Кб

Паэма Міколы Гусоўскага Песня пра зубра. Кожны народ не без роду i племя i маеЛетапiс свой i гiсторыi след на старонках.М. Гусоўскi Мiкола Гусоўскi — наш славуты зямляк эпохi Адраджэння, сучаснiк Францiшка Скарыны. Сёння мы не ведаем дакладна нi колькi жыў, нi калi памёр паэт. Не акрэслена пакуль што i месца на беларускай зямлi, якое дало свету генiяльнага чалавека, бо паселiшчаў i рэк з назвамi Гусаў, Усава, Уса на Беларусi шмат. Адно

несумненна: паэт з Гусава нарадзiўся на беларускай зямлi Вялiкага княства Лiтоўскага. Пяру М. Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы ўдалы твор, якому былi суджаны доўгае жыццё i вялiкая слава, — паэма "Песня пра зубра" (поўная назва "Песня пра постаць, дзiкi нораў зубра i паляванне на яго"). Дзякуючы таленту i багатаму жыццёваму вопыту паэта паэма стала песняй яго сэрца, гiмнам бацькаўшчыне, паэмай жыцця

зямлi "пад зоркай Палярнай". Цудоўны высокапатрыятычны твор "Песня пра зубра" напiсаны ўдалечынi ад радзiмы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва X, якi хацеў пачуць праўдзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напiсана паэма на лацiнскай мове — на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еўропе. На беларускай мове "Песня" з'явiлася ў другой палове 60-х гг. XX ст. у перакладзе Язэпа Семяжона. У 1994 г. чытач змог

пазнаёмiцца з новым варыянтам славутага твора ў перакладзе У. Шатона. Паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокiм адчуваннем радзiмы як месца адзiнага i непаўторнага. "Думкай ляцiш быстракрылай ноччу i днём на радзiму, — пiша М. Гусоўскi, — у памяцi сецi вабiш той час незабыўны, што некалi ў нетрах родных лясоў разгубiўся, i клiч — не даклiчаш..." Аўтар замiлавана любуецца пушчай, дзе прайшло яго дзяцiнства i юнацтва,

захапляецца "дзiвосным прыстанкам загадак i цудаў". Лес i прырода для паэта — "элiксiр маладосцi, бадзёрасцi духу". У беларускiх пушчах незлiчоныя багаццi, мноства звяроў, птушак, у нераст рыба кiшыць не толькi ў рэках i азёрах, але i ў лужынах: Нашы лясы - гэта нашых даброт i багацця невычарпальны калодзеж. А як маляўнiча ён iх апiсвае! Хмаркi навiслi на "макаўках кронаў", ад ранняй вясны да позняй восенi пушча напоўнена водарам