Паэма Францішка Багушэвіча Кепска будзе.

  • Просмотров 460
  • Скачиваний 3
  • Размер файла 14
    Кб

Паэма Францішка Багушэвіча Кепска будзе. Асаблівае месца ў творчасці Ф. Багушэвіча займае паэма “Кепска будзе!”—самы буйны яго паэтычны твор.Гэта твор аб жыцці народа ў тагачаснай Беларусі, аб яго невымерных пакутах і няшчасці. Аснову сюжэта паэмы складае трагічны лёс героя, які залежыць не ад таго, што ён чалавек няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а з самага нараджэння ўсё яго жыццё пайшло не так як трэба: Як я толькі

нарадзіўся—Бацька сказаў:”Кепска будзе!”Ну дык жа ж не памыліўся:Здзекваліся бог і людзі. Затым хрышчэнне халоднай вадой з рэчкі, учыненае над поўжывым дзіцяцем кушамі, недарэчная ----, сіроцтва і, нарэшце, турма.Не жыццё,а адны няшчасці і пакуты. Лёс Аліндаркі—не выключэнне, ён звычайны, тыповы для працоўнага чалавека. У ім адлюстроўваецца цяжкая доля ўсяго народа.Холад і голад—адзінкі гэтага жыцця. Не дзіва, што з’яўленне ў

такіх сем’ях дзіцяці ўспрымаецца як сапраўднае няшчасце: Кепска зрабіў, што радзіўся,Кепска будзе, свет пазнаўшы! Самы цікавы ў паэме, несумненна, вобраз аліндаркі. Гэта жывы рэалістычны характар паказаны ў розных жыццёвых абставінах:у дзяцінстве, якое адразу абярнулася сіроцтвам, у чужых людзей, якія прытулілі яго пасля смерці бацькоў.Не пазнаўшы радасці дзяцінства, Аліндарка вырас чалавекам з мяккай і чуткай душой: Пастухі

збяруцца ў гаю,Пяюць песні ля бярозы,А мне чагось,сам не знаюСмутна, цяжка... Перанесшы такія жыццёвыя выпрабаванні, Аліндарка не страціў пачуцця чалавечай годнасці.З болем у душы ён глядзіць на людзей, што марнеюць у асторзе: Пры дзвярах стаяць жаўнеры,А народ усё сярдзіты—Так бы яшчэ не сытыЛюдскіх слёзаў, скукі, енту;Не гавораць памаленьку,А ўсё зыкам, а ўсё з лайкай,А ўсё з болем, а ўсё з нагайкай. У паэме Ф. Багушэвіч малюе

вобраз чалавечай дабраты і чуласці.Гэта вобраз айчыма.Ён узяў да сябе, прытуліў гаротнае дзіця-сірату Аліндарку, выгадаваў яго, клапаціўся, як аб родным сыне.Калі Аліндарку напаткала гора, гэты чалавек кінуў усё на выратаванне прыёмнага сына з асторга і вызваліў яго з нняволі. Такія людзі былі ў народзе, і паэтпаказвае іх як увасабленнесапраўднай чалавечнасці, гуманізму—гэтых неад’емных рыс народнага характару. Паэма