Паэма Энеіда навыварат мастацкае адлюстраванне сучаснасці.

  • Просмотров 233
  • Скачиваний 3
  • Размер файла 14
    Кб

Паэма Энеіда навыварат мастацкае адлюстраванне сучаснасці. Паэма «Энеіда навыварат» носіць ярка выра-жаны парадыйны характар. Яна ў лёгкай жар-таўлівай форме пераказвае сусветна вядомы ан-тычны міф аб тым, як адзін з герояў Траянскай вайны Эней — сын багіні кахання Венеры — са сваімі паплечнікамі вяртаецца на радзіму. Аўтар адкрыта насміхаецца з высокага стылю класіч-ных трагедый, іх адарванасцю ад жыцця, увагі толькі да

высокага і трагічнага. Займальны сю-жэт, вьфазная трапная мова, цікавыя прыкметы вясковага побыту, запамінальнасць пераказу пад-зей зрабілі паэму творам шырока вядомым задоў-га да друкавання.Мяркуюць, што паэма была напісана не ра-ней за канец Айчыннай вайны 1812 года. Аб гэтым сведчыць такое гістарычнае параўнан-не: пасланых богам Эолам загубіць Энея са спа-дарожнікамі вятроў праганяе бог мораў Нептун, ад якога вятры ўцякаюць,

«як ад Кутуза Бана-парт». Імёны галоўных міфічных герояў у па-эме захаваны, дзеянне адбываецца, як у паэме старажытнарымскага паэта Вергілія «Энеіда». Але захавалася толькі знешняя форма сусвет-на вядомага сюжэта, змест жа ўкладзены зусім іншы. Сапраўдныя героі паэмы — зусім не ан-тычныя багі, цары, а сучасныя аўтару беларус-кія паны і прыгонныя сяляне.Так, багіня прыгажосці Венера апранаецца, як звычайная сялянская дзяўчына,

якая вяр-таецца з кірмашу:Андрак з насоўкай апранула, 3 падплётам уздзела кавярзні, Анучы рабыя абула, Як быццам войта селязні..Дыдона — царыца Карфагена, куды нарэш-це прыплылі траянцы, запрасіла іх у госці. I хоць Эней трымаецца з ёй, як роўны, астатнія прыніжана просяць яе «запісаць у крэпасць»: — хочуць стаць яе прыгоннымі сялянамі, абяца-юць працаваць на паншчыне, хваляцца, якімі рамёствамі яны валодаюць. Прычым, у адроз-ненне

ад галоўных герояў, спадарожнікі Энея носяць тыповыя беларускія імёны:Піліп нам лепіць гарлачы, Пракоп жа ступы, таўкачы, А Саўка зелле ўсяка знае... Але Дыдона адмаўляе сялянам, якія хацелі памяняць свайго пана на іншага, больш спагадлі-вага, бо дзейнічае ўказ аб аседласці, які заба-раняе панам прымаць чужых беглых прыгон-ных сялян:Я й так дзесяцкага прыбіла, Што ён распраўшчыны не знае Ды без пашпартоў усіх пускае.Аўтар асуджае