Паэма Аркадзя Куляшова Сцяг брiгады. Алюстраванне трагiчнага лесу народа у час вайны. Роля лiрычны
Паэма Аркадзя Куляшова Сцяг брiгады. Алюстраванне трагiчнага лесу народа у час вайны. Роля лiрычны Паэма нпiсана у жнiунi-вераснi 1942 года на Калiнiнскiм фронце пад уражаннем убачанага i перажытога, у зямлянцы, памiж баямi. У аснову паэмы быу пакладзены сапраудны факт, звязаны з падзеямi брiгады камiсара Зуева, з якiм быу асабiста знаемы паэт. Тэма твора -- мужнасць савецкага народа у барацьбе з ворагам. Iдэя -- сцвярджэнне жыватворчай сiлы савецкага патрыятызму, праслауленне воiнскага абавязку, чэсцi савецкага салдата. А. К. прызывае да пiльнасцi памiж народамi. Паэт паказау моц, сiлу, супрацьстаянне фашысцкiм нелюдзям, заклiкае да з'яднання. Асноуная увага накiравана на уяуленне драматычных перажыванняу чалавека, на вачах якога раунуецца родны горад, пусцее родны дом, гiнуць блiзкiя i дарагiя, а сам ен вымушаны надоуга пакiнуць родныя мясцiны. Сваеасаблiвым акампанементам усяму гэтаму гучыць традыцыйны у класiчнай лiтаратуры матыу "адарванага лiстка". Алесь Рыбка -- галоуны герой паэмы -- пакiдае родны Мiнск у трагiчны час: вайна прынесла у яго дом вялiкае гора, разбурыла любiмы горад, разлучыла з сям'ей. Адчуваючы сябе сынам Радзiмы, часцiнкай свайго народа, ен iдзе на суровую i цяжкую бiтву з фашызмам, даючы свяшчэнную клятву вярнуцца дамоу толькi з перамогай. Алесь Рыбка нi на хвiлiну не губляе веры у сiлы народа. Нават у самыя драматычныя моманты свайго франтавога жыцця -- развiтваючыся з домам, выратоуваючы сцяг брыгады, пераходзячы лiнiю фронту, у цяжкiх умовах акружэння -- герой верыць у перамогу, i гэта вера з'яуляецца для яго надзейным компасам. Ён хоча прыйсцi дадому не нiкчемным, слабым жабраком, а пераможцам. Ён верыць у справядлiвасць змагання. У героя паэмы высокае пачуццё грамадзянскага абавязку перад народам, сапраудны гуманiзм i нянавiсць да ворага, яснае, чыстае сумленне i прыгожая душа. Усе гэта спалучаецца з мужнасцю i чэснасцю. Ен не шкадуе жыцця, выратоуваючы сцяг брыгады, выносiць з поля бою цяжка параненага камiсара Заруднага i гэтым самым выконвае высокi воiнскi i грамадзянскi абавязак. Мужнасцю i стойкасцю вызначаецца i камiсар Зарудны. У самыя цяжкiя моманты бою ён натхняе байцоу брыгады сваей верай у перамогу.
Похожие работы
- Рефераты