Па старонках твора Кузьмы Чорнага.

  • Просмотров 179
  • Скачиваний 3
  • Размер файла 16
    Кб

Па старонках твора Кузьмы Чорнага. Кузьма Чорны, прадаўжаючы і развіваючы гуманістычныя традыцыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, аказаў значны ўплыў на развіццё беларускай аналітычнай прозы і яе эпічных жанраў. Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага

жыцця". Пачынаў пісьменнік свой творчы шлях на пачатку 20-х гадоў з лірычных і надзвычай эмацыянальных апавяданняў, якія па форме нагадвалі навелы ці імпрэсіі. Напісаныя на матэрыялах з жыцця вёскі і горада, яны паказвалі духоўнае абуджэнне народа. У пачатку 30-х гадоў К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новай рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу. У рамане "Бацькаўшчына"

пісьменнік імкнуўся асэнсаваць і абагульніць змены ў жыцці грамадства, выкліканыя Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Падзеі, апісаныя ў творы, ахопліваюць некалькі дзесяткаў гадоў. Галоўным героем рамана з'яўляецца селянін Леапольд Гушка — чалавек без зямлі і бацькаўшчыны. Адвечная беднасць і нястача не заглушылі ў ім пачуцця чалавечай годнасці. Чалавек сумленны і цярплівы, надзелены незвычайнай сілай волі, ён не палохаецца жыццёвых

цяжкасцей, "стаіць на нагах моцна". Герой твора марыць аб набыцці кавалка ўласнай зямлі, на якой ён быў бы гаспадаром. Леапольд, як і Міхал з "Новай зямлі", верыць, што на сваёй зямлі ён стане незалежным і шчаслівым, зажыве па-людску. Рэвалюцыя быццам бы здзейсніла мару Гушкі. Ён атрымаў некалькі дзесяцін камяністай няўдобіцы, на якой працаваў як закляты. Але змяніўся час. І герой твора становіцца змагаром за новы лад,

новую бацькаўшчыну. Ён аддае ў камуну набыты з неймавернай цяжкасцю надзел зямлі і гэтым самым нібыта вызваляецца ад пакутаў уласніцтва. Логіка развіцця характару Леапольда відавочна парушаецца. І з сённяшняга пункту гледжання такія паводзіны героя рамана здзіўляюць, не паддаюцца лагічнаму аналізу і растлумачванню. Гэтым учынкам герой твора як бы перакрэслівае сваю ранейшую жыццёвую праграму. На апошніх старонках твора,