История развития телевидения в Беларуси — страница 9
Беларускага тэлебачання на Інтэрбачанне адбыўся ў 1962 годзе. Хутка тэлецэнтры Мінска, Гомеля, Брэста і Віцебска таксама былі ўключаны ў тэлевізійную сетку Інтэрбачання. Гледачы Польшчы, Балгарыі, Чэхаславакіі і іншых краін сацыялістычнай садружнасці ўбачылі такія перадачы, як “Беларукі балет”, канцэрты “Беларуская лірычная”, “Спявае Зіновій Бабій”, тэлефільмы “Тры волаты”, “Дваццаць мірных гадоў” і іншыя. Трэба заўважыць, што праграмы з Мінска на фестывалях рэспублік, праводзімых Цэнтральным тэлебачаннем, атрымлівалі высокую ацэнку. Значны ўплыў на якасць кінапрадукцыі Беларукага тэлебачання аказала стварэнне ў 1965 годзе Галоўнай рэдакцыі “Тэлефільм”, якая пачала вытворчасць дакументальных і мастацкіх фільмаў, а таксама канцэртных праграм для тыражу на студыях тэлебачання усіх саюзных рэспублік. Ужо з першых гадоў свайго існавання “Тэлефільм” добра зарэкамендаваў сябе як на міжрэспубліканскіх, так і на ўсесаюзных кпінафестывалях. Сярод лепшых былі адзначаны на гэтых аглядах “Чалавек нараджаецца для шчасця”, “Апавяданне пра зялёны дом”, “Запруда”. Паняцце “тэлевізійны фільм” прыйшло да масавага гледача ў сярэдзіне 60-ых гадоў, калі на шэрагу кінастудый краіны былі створаны аб’яднанні тэлевізійных фільмаў, што было выклікана жыццёвай неабходнасцю пастаянна бачыць у праграме мастацкія і дакументальныя стужкі, якія, як сцвярджаюць сацыёлагі, з’яўляюцца адным з любімых відаў відовішча. У ліку ўзнікшых у рэспубліцы аб’яднанняў і творчае аб’яднанне тэлефільмаў кінастудыіі “Беларусьфільм”, арганізаванае у 1966 годзе, і аб’яднанне “Тэлефільм” Беларускага тэлебачання Дзяржкамітэта СМ БССР па тэлебачанню і радыёвяшчанню, створанае ў 1967 годзе. Сёння ў іх творчым спісе дзесяткі паўметражных (у тым ліку і шматсерыйных) і кароткаметражных стужак, сярод якіх найбольш знаёмыя нам “Руіны страляюць” І. Чацверыкава; “Доўгія вёрсты вайны” А. Карпава; “Прыгоды Бураціна”, “Чырвоны Капялюшык”, “Зорны хлопчык” Л. Нечаева; “Крах” В. Карпілава і ішныя. Станаўленне тэлекіно было нялёгкім. Тэлефільм паступова набываў сваю самастойнасць у русле адзінай цэласнай тэлевізійнай праграмы, у цесным яе кантакце з інфармацыйна-публіцыстычнай зонай. Тэлефільм, у адрозненне ад кінафільма, усе больш адчуваў сябе неад’емнай часткай тэлевізійнай праграмы з яе пэўнымі рысамі дня, тыдня, месяца, года, яе разгорнутасцю перад гледачамі ў цэлым па часе. У канцы 60-ых гадоў тэлефільм як новае адгалінаванне экраннага мастацтва набыў новыя магчымасці ў параўнанні з кінафільмам: унутраную арыентаванасць на формы дыялога з
Похожие работы
- Доклады
- Рефераты
- Рефераты
- Рефераты
- Контрольные