История развития телевидения в Беларуси — страница 8

  • Просмотров 9469
  • Скачиваний 475
  • Размер файла 26
    Кб

рабочыя збіраюць беларусскія тэлевізары. Гэта быў першы рэпартаж з рабочага прадпрыемства і трансліраваўся ён 11 жніўня 1958 года. З таго часу рэпартаж з завода, фабрыкі, камбіната, з будоўлі, калгаса стаў адным з самых папулярных жанраў тэлевізійнага вяшчання. Амаль кожны дзень нараджаліся ў той час новыя цыклы і рубрыкі. У сувязі з гэтым Камуністычная партыя заклікала інфармаваць беларускае насельніцтва аб тым, што адбываецца у

рэспубліцы. Асабліва падкрэслівалася важнасць тэм прамысловасці і новабудоўлі. Работнікі студыі бывалі ўсюды. Стваралася хімічная прамысловасць – будаваўся нафтаперапрацоўчы завод, перакладваўся газаправод, ўзводзіўся Салігорскі калійны, Васілевіцкая і Бярозаўская электрастанцыі... Напрыклад, цыкл “Гэта зроблена ў Беларусі” адлюстроўваў поспехі беларускай індустрыі. Аўтазаводы з гордасцю расказвалі пра 40-тонны

самазвал МАЗ-530. гэта машына атрымала ўсеагульнае прызнанне як у нашай краіне, так і далёка за яе межамі. Адной з задач беларукага тэлебачання канца 50-ых гадоў было культурнае, маральнае выхаванне насельніцтва. У сувязі з гэтым быў арганізаваны тэлевізійны універсітэт навукі і культуры (сумесна з рэспубліканскім міністэрствам і таварыствам “Веды”). З экрана тэлевізара слухачы ўніверсітэта мелі магчымасць знаёміцца з

дасягненнямі навукі, вучыліся слухаць і разумець музыку, разбірацца ў жывапісе і графіцызнаёміліся з лепшымі творамі драматургіі і кінамастацтва. 60-ыя гады. У развіцці беларускага тэлебачання яны характэрныя тым, што ў рэдакцыях вызначыліся такія пастаянныя цыклы, як сельскі клуб “Колас”, “Літаратурная Беларусь”, “Народны кантроль”, тэлевізійны конкурс па дзіцячых рухомых гульнях “Вас выклікае Спартландыя”. У 1961 годзе

Мінск быў злучаны радыёрэлейнай лініяй з Масквой. У Беларусь прыйшла першая праграма Цэнтральнага тэлебачання. У гэты час зарадзіліся творчыя сувязі з тэлестудыямі братскіх рэспублік. Асабліва цеснымі былі яны з Літвой. 12 верасня 1962 года ўпершыню праводзілася міжрэспубліканская пераклічка Мінск – Вільнюс. 4 кастрычніка 1962 года Мінская студыя ўключылася ў агульнасаюзную шотыднёвую перадачу “Эстафета навін”, а 23 кастрычніка

быў упершыню паказаны на Маскву “Блакітны агеньчык”. Радыёрэлейныя лініі адкрылі дарогу тэлебачанню Беларусі не толькі на экраны Цэнтральнага тэлебачання, але і іншых краін Савецкага саюза. У 1961 годзе тэлевізійная сетка СССР была злучана з сістэмай Інтэрбачання і Еўрабачання. Пачатак гэтаму супрацоўніцтву паклала трансляцыя тэлевізійнай перадачы пра сустрэчу ў Маскве першага ў свеце касманаўта Юрыя Гагарына. Першы выхад