История развития телевидения в Беларуси — страница 7
актуальных праблемах дня. Усе мацней заяўляла аб сабе тэлевізійная дакументалістыка ў стварэнні зборных праграм – тэлечасопісаў. Цікава адзначыць, што самым першым з часопісаў быў “Піянерскі касцёр”, які выйшаў у эфір 30 красавіка 1956 года. Пазней з’явіліся тэлечасопісы і іншых напрамкаў: “Мастацтва”, “Фізкультура і спорт”, “Веды”, “Для Вас, жанчыны”. Сярод інўшых форм вяшчання вядучае месца займалі тэлевізійныя спектаклі, з якімі Мінская студыя выходзіла на экран амаль кожны месяц. Важнае месца ў перадачах таго часу займала падрыхтоўка да YI Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве. У праграмах Мінскай студыі сістэматычна паведамлялася аб тым, як юнакі і дзяўчаты Беларусі ўдзельнічаюць у інтэрнацыянальным руху за мір, падрабязна асвятляўся ў кінарэпартажах кінафестываль беларускай моладзі. І вось настаў дзень 28 чэрвеня 1957 года. Уся увага планеты была прыкавана да сталіцы Савецкага Саюза Масквы, дзе на вуліцах і плошчах, у парках і ў канцэртных залах разлілося разнамоўнае свята юнацтва планеты. Мінчане,седзячы ля сваіх тэлевізараў, змаглі ўбачыць урачыстае адкрыццё YI Сусветнага фестывалю моладзі. Гэта была першая трансляцыя тэлепраграмы з Масквы, якую прынялі ў Мінску. Як жа была арганізавана гэта перадача? У той час радыётэхніка ўжо ведала шэраг сістэм перадачы адлюстравання на вялікія адлегласці – па кабелю і па рэлейных магістральных лініях. Для таго, каб злучыць радыёрэлейнай лініяй лініяй Мінск з Масквой, неабходна было пабудаваць 15 прамежкавых прыёмаперадаючых станцый, што ў той час нельга было ажыццявіць. Інжынерна-тэхнічныя работнікі вырашылі гэтае пытанне вельмі дасціпна, а галоўнае – хутка. Была ўзведзена рэтрансляцыйная станцыя ш Смаленску, а дзве іншыя прамежкавыя прыёмаперадаючыя станцыі ўсталяавлі на самалётах, якія на вышыні 2500 – 3000 метраў ажыццяўлялі сувязь паміж Масквой і Смаленскам, Смаленскам і Мінскам і забяспечылі нармальнае праходжанне сігналу па ўсёй трассе. Ад перадачы да перадачы расла папулярнасць Мінскага тэлебачання. Яго магчымасці асабліва пашырыліся, калі з’явілася перасоўная тэлевізійная станцыя – ПТС, якая дазволіла весці трансляцыю футбольнага матча, цыркавога прадстаўлення, спектакля. Пачалі трансліравацца ўрачыстыя сходы, спартыўныя спаборніцтвы, тэатральныя прадстаўленні, масавыя святы. З’явілася магчымасць паказваць оперныя спектаклі. Спачатку ПТС так і курсіравала з тэатра на стадыён, затым у цырк, у бассейн. І вось аднойчы аўтобусы заехалі ў двор радыёзавода, тэхнікі працягнулі кабель у цэх, устанавілі і наладзілі камеры, і тэлегледачы ўбачылі на экранах, як
Похожие работы
- Доклады
- Рефераты
- Рефераты
- Рефераты
- Контрольные