История развития телевидения в Беларуси — страница 6

  • Просмотров 9472
  • Скачиваний 475
  • Размер файла 26
    Кб

рэтранслятар тых ці іншых падзей і твораў мастацтва, таксама шукала формы стварэннчя забаўляльнай інфармацыі. Тады экран быў не простым тэхнічным канонам у перадачы ведаў. Спачатку было падражняльніцтва (не было свайго вопыту). Фарміраванне ўласных тэлевізійных жанраў пачынаецца ў 60-ых гг., калі журналісты рэспублікі вынаходзяць магчымасць адлюстроўваць асноўныя пытанні сучаснасці з дапамогай арыгінальных, уласных

тэлебачанню сродкаў выказвання. Для гэтага яны звяртаюцца ў першую чаргу да дакументальнага жанра і, супастаўляючы рэальныя жыццё выя факты, пачынаюць узнімаць у перадачы сур’ёзныя грамадскія пытанні, уцягваць чытачоў у творчае абдумванне сучаснасці. Уведзеныя ў рамкі рубрык і цыклаў, гэтыя дакументальныя перадачы садзейнічалі садзейнічалі больш глыбокаму адлюстраванню падзей, якія адбываліся ў жыцці рэспублікі.

“Інструмент зрокавага ўздзеяння” патрабаваў не прастой інфармацыі, выказанай словам, а непасрэдна зрокавай інфармацыі. На першы момант гэта быў дыктар, які чытаў паведамленні. Тым не менш прынцыпіяльных адрозненняў паміж газетнай інфармацыяй і тэлевізійнай не існавала. Тэкставая інфармацыя без маляўнічага матэрыялу, характэрная для пачатковага перыяду развіцця тэлебачання, захавалася ў пэўных параўнальна адасобленых

масштабах і па гэты дзень у інфармацыйных выпусках. Нават пры самай сучаснай тэхнічнай абсталяванасці бывае немагчыма, а іншы раз і неабавязкова фіксіраваць на кінаплёнку некаторыя падзеі з-за аддаленасці аб’екта, раптоўнасці падзеі і г.д. Але не адклікнуцца на гэту падзею зусім служба навін не можа. Прыходзіцца выкарыстоўваць адзіную магчымасць – чытаючага дыктара ў кадры. Адна з самых папулярных форм тэлевізійных перадач

– публіцыстыка. На Беларускім тэлебачанні пачатак ёй паклалі паэты Пятро Глебка і Пятрусь Броўка, якія першымі з пісьменнікаў рэспублікі выступілі перадгледачамі з палымяным паэтычным словам. Пятро Глебка пазнаёміў з урыўкам з паэмы “Мужнасць”. Пятрусь Броўка прачытаў свой пераклад паэмы Маякоўскага “Уладзімір Ільіч Ленін”. З таго часу беларускія пісьменнікі і паэты – Пятрусь Броўка, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Іван

Мележ, Іван Шамякін, Максім Лужанін, Янка Брыль і многія іншыя аказваюць дзейсную дапамогу журналістам рэспубліканскага тэлебачання непасрэдным удзелам у жыцці студыі. Першыя крокі тэлебачання каштоўныя перш за ўсё тым, што ў гэты перыяд ішлі настойлівыя пошукі метадаў падрыхтоўкі перадач, вызначаліся формы і стыль размовы з тэлегледачом, вырашалася задача найпершай важнасці – даць насельніцтву інфармацыю па самых