История развития телевидения в Беларуси — страница 5

  • Просмотров 9471
  • Скачиваний 475
  • Размер файла 26
    Кб

з’яўляюцца рэтрансляцыйныя станцыі, 10 рэтранслятараў малой магутнасці пабудаваны ў іншых гарадах рэспублікі. Праграма тэлефікацыі дазволіла ахапіць тэлевізійным вяшчаннем больш паловытэрыторыі, у насельніцтва налічвалася 70 тысяч тэлевізараў. Адкрыліся шырокія магчымасці для абмену праграмамі паміж студыямі, для вызаду на усесаюзны экран (з 1961 года перадачы ЦТ трансліруюцца на рэспубліку, а ў 1962 годзе Мінская студыя

выходзіць на усесаюзны экран). У сакавіку 1964 года ЦК КПБ ператварыў Мінскую студыю тэлебачання ў студыю Беларускага тэлебачання. Да сярэдзіны 70-ых гадоў насычанасць тэлевізарамі ў рэспубліцы была высокай: 1 млн. 585 тыс.; тэлевізар мелі кожныя 70 сем’яў з 100; 95% тэрыторыі рэспублікі было ахоплена тэлевізійным вяшчаннем. У 1978 годзе ў строй увайшоў новы, аснашчаны сучаснай тэхнікай, апаратна-студыйны комплекс Беларускага

радыётэлецэнтра, які даў магчымасць значна палепшыць якасць тэлевізіўнага вяшчання і арганізаваць перадачу рэспубліканскай перадачы каляровага тэлебачання. У цэтым па краіне: будаванне тэлецэнтраў ў 70 гады спынілася, а маламагутныя былі нават зачынены. Асноўная ўвага была накіравана на пераабсталяванне тэлецэнтраў, а ахоп насельніцтва тэлебачаннем ішоў шляхам рэтрансляцыі праграм пры дапамозе спутнікавай сувязі.

Мясцовыя тэлестудыі атрымалі шмат новай тэхнікі: 102 каляровыя перасоўвальныя тэлевізійныя станцыі, 144 відэамагнітафоны, 88 каляровых студыйных апаратных, 1187 кінакамер, зрасходавана 358 млн. рублёў. Такім чынам, да 1980-ых гадоў матэрыяльна-тэхнічная база БТ значна вырасла. Практычна у любым населенным пункце можна было прымаць тэлевізійныя – дзве праграмы Цэнтральнага тэлебачання і рэспубліканскую. Аднапраграмнае вяшчанне

ахоплівала 96% тэрыторыі рэспублікі, двухпраграмнае – 76%, і трохпраграмнае – 32% (Мінск і Мінская вобласць). Рэканструкцыю прайшлі абласныя тэлерадыёцэнтры. Так, напрыклад, ў 1983 годзе стаў шырэйшы выбар тэлеперадач у жыхароў Віцебшчыны: да дзвюх праграм – першай агульнасаюзнай і рэспубліканскай - дабавілася другая праграма Цэнтральнага тэлебачання. Замест старой стометровай антэны была ўстаноўлена апора вышынёй 245 метраў,

уведзена у эксплуатацыю новая тэлевізійная станцыя з перадачыкамі вялькай магутнасці. Так, як і на Цэнтральным тэлебачанні, усе больш тэлепраграм вырабляецца не на кінаплёнцы, а на магнітнай выдэаленце, што дазваляла скараціць затраты на падрыхтоўку перадач, і паскорыць тэрмін іх стварэння, і павысіць якасць каляровага адлюстравання. На першых этапах свайго развіцця беларускае тэлебачанне выступала галоўным чынам як