История развития телевидения в Беларуси — страница 4

  • Просмотров 9470
  • Скачиваний 475
  • Размер файла 26
    Кб

тэлебачання”, а таксама для правядзення практычных заняткаў са слухачамі аддзелаў друку, радыё і тэлебачання”. ЦК КПБ, улічваючы ўсё нарастаючае значэнне тэлебачання, якое, як і радыё, станавілася магутным сродкам ідэалагічнага ўздзеяння, 6 мая 1967 года прымае рашэнне “Аб палепшанні падрыхтоўкі журналістаў і паліграфістаў у рэспубліцы”. У рашэнні гаварылася: “Даводзім да ведама, што Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі

БССР ператварыла аддзел журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя В. І. Леніна ў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, і павялічыць прыём студэнтаў на гэты факультэт з новага навучальнага года на 25 (?) чалавек...Арганізаваць на факультэце падрыхтоўку кваліфіцыраваных літаратурных супрацоўнікаў радыёвяшчання і тэлебачання. У гэтых мэтах разглядзець пытанне аб стварэнні ў саставе факультэта журналістыкі

адпаведнай кафедры... ”. У 1968 годзе на факультэце журналістыкі была створана кафедра тэорыі і практыкі радыёвяшчання і тэлебачання. Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы. У 1957 годзе ў Мінску было 6 тысяч тэлевізараў. Праз два гады ў рэспубліцы будзе зарэгістрыравана 30 тысяч тэлевізараў, ахоп тэлевізійным вяшчаннем складзе каля 1 млн. чалавек. Першаапчаткова радыус прыёму перадач быў абмежаваны. Тэхнічная недасканаласць уплывала

на якасць перадач, на самі умовы распаўсюджання праграмм, асабліва Цэнтральнага тэлебачання. Напрыклад, 7 сакавіка 1963 года была сарвана трансляцыя (перапынена праз 6 хвілін пасля пачатку) з Масквы спектаклю Маллога тэатру “Картачны домік”: выйшла з строю радыёрэлейная лінія. Гэта бы ў не адзіны выпадак, калі радыёрэлейная лінія не наладжвала трансляцыі маскоўскіх перадач, вяла іх без належнай якасці. Падобны прыклад тыпічны

для таго часу: толькі за 1962 год тэхнічныя спыненні радыёрэлейная лініі склалі 28 гадзін 30 хвілін. Пакідалі жадаць лепшага і тэлевізары, якія выпускаліся радыёзаводамі. Якасць, надзейнасць, тэрмін службы тэлевізараў “Нёман”, і “Беларусь-5” не адказвалі патрабаванням. Значная іх колькасць рамантавалася яшчэ да заканчэння шасцімесячнага гарантыйнага тэрміну, увесь час ішлі скаргі. У сувязі з гэтым вялася пастаянная і напружаная

работа па паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы, павелічэнню аўдыторыі. Асабліва хуткае развіцце беларускае тэлеабчанне атрымала ў 1960-1970-ых гадах. У гэтыя гады развіцце тэлебачання адбывалася ішло па праграме тэлефікацыі: у мэтах пашырэння зоны прыёму ў Беларусі ўзводзіліся рэтрансляцыйныя станцыі. Так у 1958 годзе пачаў перадачы тэлевізійны цэнтр ў Гомелі. Затым у гарадах Баранавічы, Гродна, Магілёве, Віцебску, Бабруйску