История развития телевидения в Беларуси — страница 3
пераможцаў”... Пачаўся першы год жыцця Беларускага тэлебачання, перадачы якога прымалі на той час 4,5 тысячы гледачоў. Перадасы перадаваліся не кожны дзень і былі не вельмі працяглымі і ў асноўным складаліся з паказу канцэртаў і тэлеспектакляў на кінаплёнцы, якая дасылалася з масквы, а таксама кінафільмаў і часопісаў, што былі ў мясцовым кінапракаце. Але з першых крокаў вялася настойлівая работа па пераўтварэнню тэлебачання ў сапраўдны сродак массавай прапаганды, шукаліся спецыфічныя формы выразнасці, каб шырэй і паўней адлюстроўваць жыцце нашай рэспублікі. Нараджэнне тэлебачання азначала нараджэнне новых прафесій – тэлерэдактараў, рэжыссераў, гукарэжыссераў, аператараў, мастакоў, дыктараў, камментатараў. У рэспубліцы ні адна навучальная ўстанова такіх спецыялістаў не рыхтавала. І штаты папаўняліся за кошт радыё, друку, кіно, тэатру. На пасады рэдактараў напраўляліся, як Вы здагадваецеся, камуністы рэдакцый газет, радыё, парційныя работнікі, якім трэба было авалодваць гэтай новай і цяжкай справай. Першым дырэктарам Мінскай студыі тэлебачання (МСТ) быў зацверджаны намеснік старшыні Галоўнага Упраўлення радыёінфармацыі Міністэрства культуры БССР М. І Досін (на гэтай пасадзе ён працаваў з кастрычніка 1955 года да снежня 1960 года). Сярод самых першых працоўнікаў студыі былі Я. В. Бунін, М. А. Карпук, І. В, Ахрэм, В. І. Антонаў, Г. Ф. Шалковіч, Н. М. Пінігін, Н. А. Краско, О. П. Захарава. Кадры давала ў першую чаргу радыё. Так, напрыклад, рэдактар палітычнага вяшчання В. І. Няміра быў зацверджаны галоўным рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання. Прыйшлі працаваць на студыю рэжыссёр Беларускага радыё В. В. Кухтто і іншыя, газетчыкі В. К Плешавеня, Н. Е. Латукоўскі, Н. К Пятніцкі. У 1960 годзе на пасаду дырэктара быў зацверджаны В. Л. Палесскі-Станкевіч. У чэрвені 1957 года ў адпаведнасці з рашэннем Савета Міністраў СССР ў рэспубліцы быў створаны Камітэт па радыёвяшчанню і тэлебачанню пры Савеце Міністраў БССР (Міністэрства культуры было вызвалена ад кіраўніцтва справамі радыёвяшчання і тэлебачання). Але пытанне з кадраму па іншаму стаяла востра. У 1962 годзе выйшла пастанаўленне ЦК КПСС “Аб мерах па дальнейшаму паляпшэнню работы радыёвяшчэння і тэлебачання”. У сувязі з гэтым пашырыўся прыём рэдактараў тэлебачання ў вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС, а таксама ў рэспубліканскія партыйныя школы, у тым ліку і у Мінскую партыйную школу. З 1966 года вядучыя супрацоўнікі Камітэта па радыёвяшчанню і тэлебачанню пры Савеце Міністраў сталі запрашацца ў Мінскую ВПШ для чытання лекцый па курсу “Змест і формы работы савецкага радыёвяшчання і
Похожие работы
- Доклады
- Рефераты
- Рефераты
- Рефераты
- Контрольные