История развития телевидения в Беларуси — страница 2

  • Просмотров 9468
  • Скачиваний 475
  • Размер файла 26
    Кб

Ленінградзе і Маскве, у іх заклалі электронную сістэму перадачы. 15 жніўня 1932 года пачалася перадача ў эфір рухомых адлюстраванняў – тэлекіно. Перадачы ўсе яшчэ нямыя. 15 лістапада 1934 года праведзена першая ў СССР тэлевізійная перадача з гукавым суправаджэненем. Ў 1936 годзе ў маскве пачалося будаўніцтва першага тэлевізійнага цэнтра на Шабалаўцы, які меў небывалы павільён у 300 квадратных метраў, аснашчаны ўжо больш дасканалай

апаратурай і магутнымі вентылятарамі. Прасторны павільён намнога ўзбагаціў магчымасці творчых работнікаў тэлебачання – можна было паказваць спектаклі тэатраў з усімі дэкарацыямі. А калі камер стала тры, з’явілася магчымасць тэлевізійнага мантажу. Да гэтага часу таксама адносяць усталяванне на тэрыторыі СССР першых 100 телевізараў. 25 сакавіка 1938 года Маскоўскі тэлецэнтр правёў вопытную перадачу фільма “Вялікі

грамадзянін”. 1 верасня 1938 года ўступіў у строй Ленінградскі тэлецэнтр са студыяй. Перадача вялася адзінай камерай, устаноўленнай на нерухомым штатыве. Калі рэжысер хацеў паказаць асобу буйным планам, акцёру трэба было самому падысці да камеры. Для змены кадра аб’яўляўся перапынак у перадачы. Паспяховае развіцце савецкага тэлебачання спыніла вайна. У перыяд барацьбы з фашысцкімі акупантамі тэлевізійныя перадачы не

праводзіліся ні ў адной краіне Еўропы, у тым ліку і ў Савецкім Саюзе. Толькі ў 1945 годзе Маскоўскі тэлецэнтр першы ў Еўропе аднавіў свае рэгулярныя тэлевізійныя перадачы. У 1951 годзе пачаў працаваць яшчэ адзін тэлевізійны цэнтр - у Кіеве. Асабліва хуткі рост перадаючай і прымаючай тэлевізійнай сеткі пачаўся з сярэдзіны пяцідзесятых гадоў. У гэты час паспяхова вяліся будаўнічыя работы па ўзвядзенню тэлецэнтраў у Рызе, Харкаве,

Свярдлоўску, у сталіцы нашай рэспублікі – Мінску. ...У аднаго з мінскіх журналістаў захаваўся цікавы фотаздымак, зроблены ў 1954 годзе: ля падножжатэлевізійнай вежы радыёрэпарцер бярэ інтэрв’ю у брыгадзіра будаўнікоў, якія пачалі ўзводзіць Мінскі тэлецэнтр. За спінамі ўдзельнікаў гутаркі – у рыштаваннях будоўлі будучая плошча Перамогі. У 1955 годзе на беразе ракі Свіслач вырас чатырохпавярховы будынак з калонамі. У ім

размясціўся апаратна-студыйны комплекс, памяшканні для рэдактарскага і рэжыссёрскага саставу, рэпетыцыйныя фае. І хоць яшчэ не ўсе работы былі закончаны, у нядзелю 1 студзеня 1956 года дыктар Т. П. Бастун упершыню звярнулася да тэлегледачоў Мінска: “Добры вечар, дарагія таварышы! Віншуем вас з Новым годам! Пачынаем нашы пробныя перадачы. Сення вы ўбачыце кіначасопіс “Навіны дня” і ў 19 гадзін 40 мінут – мастацкі фільм “Пакаленне