История развития телевидения в Беларуси — страница 10

  • Просмотров 9467
  • Скачиваний 475
  • Размер файла 26
    Кб

гледачом (адсюль нярэдкае ўвядзенне каментатара, асобы ад аўтара і г. д.), цыклічнасць, дзяленне на асобныя серыі. Ігравы тэлефільм у Беларусі пачаў сваё існаванне з “малых форм” – мініяцюры, навелы і іншых. А вось у ліку першых на “Тэлефільме” Мінскай тэлестудыі былі пастаўлены навелы “Снежны конь” (1966) і “Зімні дуб”(1967) – своеасаблівыя тэлевершы з лірычным, паэтычным аўтарскім светаадчуваннем. Тэлесерыялы – былі цікавымі з

пункту гледжання сюжэтнай арганізацыі і прынцыпаў злучэння асобных серый у адзінае мастацкае цэлае. Першая ластаўка ў стварэнні арыгінальнага дакументальна-ігравога відовішча быў у 1967 годзе тэлевізійны фільм - спектакль “Крах”. У 1971 годзе з’явілася “Уся каралеўская раць”, пазней – “Вашынгтонскі карэспандэнт”. Экранізацыі. У тэлевізійным кіно займаюць значнае месца. Першая экранізацыя была у 1970 годзе (Я. Купала “За

шчасцем, за сонцам”). Пазней былі экранізіраваны многія творы беларускіх аўтараў: Я. Купала “Гусляр”, “Паўлінка”; В. Быкаў “Жураўліны крык”, “Воўчая зграя”, “Пастка”, “Альпійская балада”; В. Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта”; М. Гусоўскі “Песня пра зубра”; І. Мележ “Людзі на балоце” і іншыя. Дакументальныя фільмы. Станаўленне прыходзіца на 60-ыя гады і адбылося яно на базе інфармацыйна-публіцыстычных праграм эфірнага

тэлебачання. З аб’яднаннем арганізацыі “Тэлефільм” сістэматычна пачынаюць стварацца тэлевізійнныя дакументальныя стужкі, як поунаметражныя, так і кароткаметражныя. Першы дакументальны фільм выйшаў у 1945 годзе (“Гнашы дзеці”). Шмат фільмаў гэтага жанру было пра Вялікую айчынную вайну (“Дзеці Брэсцкай крэпасці”, “Хлапчукі, хлапчукі”, “Поле боя – поле жыцця”, “Салдаты Перамогі”), аб касманаўтах і навуковых

праблемах...Дарэчы, у 1980 годзе на экранах з’явіўся дакументальны фільм “Эстафета”. Фільм быў аб вучоных-фізіках нашага роднага Беларускага Дзяржаўнага універсітэта. Музычныя тэлефільмы. Хутка пасля з’яўлення тэлебачання ў нашай краіне стала зразумела, што музыка мае шматлікія формы “існавання” на экране, а таксама добрыя магчымасці для стварэння настроя гледачоў, афарбоўкі тэлепраграмы, кінавобраза і г. д. Тут можна

выдзеліць такія жанры, як тэлефільм-канцэрт, телеперадача-канцэрт, фільм-канцэрт, музычна-забаўляльна перадача і інш. Гледачы мелі магчымасць знаёміцца з такімі музыкальнымі перадачамі і фільмамі, як “Песні Ігара Лучанка”, “Верасы”, “Харошкі”, “Свята на Палессе” і іншымі. Дзіцячыя фільмы. У пасляваенныя гады разгарнулася работа па стварэнню кінастужак для дзяцей на кінастудыі “Беларусьфільм”. “Дзеці партызана” - першы