История развития телевидения в Беларуси

  • Просмотров 9466
  • Скачиваний 475
  • Размер файла 26
    Кб

Побач са шпаркім развіццём радыёвяшчання ў пасляваенныя гады пачынае нараджацца новы від масавай інфармацыі – тэлебачанне, якое ў нашы дні становіцца адным з магутных сродкаў прапаганды і агітацыі. Сення усё насельніцтва краіны ахоплена тэлевізійным вяшчаннем. А ўсяго яшчэ якіх гадоў 40 назад тэлебачанне ў краіне рабіла першыя крокі. Цікава ўспомніць некаторыя этапныя моманты з гісторыі развіцця беларускага тэлебачання.

Запачынальнікам сучаснага электроннага тэлебачання лічыццца наш суайчыннік прафесар Пецярбургскага тэхналагічнага інсчтытута Б. Л. Розінг, які яшчэ ў 1907 годзе прапанаваў выкарыстаць для перадачы і прыема адлюстравання на адлегласць электронна-прамяневую трубку. Але практычна ажыццявіць задуму вучонага было немагчыма з-за адсутнасці ў той час радыёэлектроннай і электравакуумнай тэхнікі. І толькі пасля Вялікай

Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі гэту ідэю на практыцы ажыццявіў малады вынаходнік Б. П. Грабоўскі. З группай іншых вынаходнікаў Ташкенцкага універсітэта ён стварыў так званы “катодны камутатар на тэлефота”. На ленінградскім заводзе “Святлана” для ташкенцкіх вынаходнікаў былі выраблены электравакуумныя (катодныя) трубкі, радыёлямпы і іншыя прыборы. 26 ліпеня 1928 года Грабоўскі правёў паспяховыя выпрабаванні

перадатчыка – на маленькім экране прыёмніка з’явілася адлюстраванне трамвая, які рухаўся. Прамыслова прыгоднныя трубкі былі распрацаваны некалькі пазней, у пачатку 30-ых гадоў, савецкім вучоным С. І. Катаевым і інжынерамі П. В. Шмакавым і В. П. Цімафеевым. Вучоныя ў 1931 годе сканструіравалі прамыслова прыгодную электронна-прамяневую трубку – “іконаскоп”. Тэхнічным работнікам тэлебачання быў вядомы яшчэ адзін спосаб атрымання

адлюстравання, так званы механічны. Гэты спосаб выкарыстоўваўся ў краінах Заходняй Еўропы. У Маскве таксама была абсталявана невялікая студыя. З 1 кастрычніка 1931 года адсюль вяліся перадачы праз шырокавяшчальную станцыю. Адлюстраванне было нямое, без гукавога суправаджэння. З-за абмежаваных магчымасцей механічнае тэлебачанне належнага развіцця не атрымала. І калі ў будучым паўстала пытанне аб будаўніцтве тэлецэнтраў ў