История Белоруссии — страница 4

  • Просмотров 6877
  • Скачиваний 380
  • Размер файла 28
    Кб

што занатавалі полацкія манахі пад 6574 (6574—5508=1066) годам. Кіеўскі ж летапісец пакінуў такія словы: «Прыйшоў Усяслаў і ўзяў Ноўгарад з жанчынамі і з дзецьмі, і званы зняў са свя-той Сафіі». За год да гэтага полацкая дружына ўжо хадзіла на Пскоў, узяць які, праўда, не ўдалося. Мірнае жыццё крывіцкага князя з суседзямі скончылася. Усяслаў, хоць і дарагой цаною, абараніў крывіцкую дзяржаву. Ён пачуваўся упэўнена: за ім, апрача збройнае

сілы, была глыбокая народная вера ў яго чарадзейныя здольнасці. У Радзівілаўскім летапісе ёсць мініяцюра, што засведчы-ла адносіны паміж вешчунамі і наўгародскім князем. Злева стаіць князь з бердышом, епіскап з крыжам і дружыннікі, справа — безбароды вяшчун ў доўгай белай апранасе і ягоныя прыхільнікі, простыя людзі. У Полацку такога варожага супрацьстаяння не існавала. Вешчунам тут не секлі галоў, не кідалі паганскіх святароў

на разарванне мядзведзям, не па-лілі на вогнішчах. Верацярпімасць, ці, праўдзівей, дваяверства, і князя, і ягоных падданых няраз дазваляла Усяславу набіраць войска ў суседніх балцкіх або вугра-фінскіх землях, дзе яшчэ маліліся старым багам. Яраславічы ўпэўненасці ў перамозе не мелі, таму замест адкрытага бою спадзяваліся на хітрасць ды злачыннае ашу-канства. Праз чатыры месяцы ворагі сустрэліся зноў, цяпер каля Воршы. Усяслаў

стаяў з дружынаю на правым дняпроўскім беразе, Яраслававы сыны — на левым. Кіеўскі князь прапа-наваў вырашыць спрэчку палюбоўна, можа, нават нагадаў Чарадзею, як дамовіліся на Судоме іхнія бацькі. Ізяслаў даў прысягу, што не ўчыніць полацкаму валадару ніякага ліха, і замацаваў яе прынародным цалаваннем крыжа. Тым разам вешчая душа схібіла: нельга было верыць ні словам, ні крыжоваму цалаванню, і сыноў на перамовы браць таксама

нельга было. Абяцанняў Ізяслававых хапіла датуль, пакуль Чарадзей з сынамі не пераехаў 10 ліпеня на чоўне раку ды не зайшоў без аховы ў шацёр да кіеўскага князя. Той махнуў рукой, наляцелі дружыннікі, і ўмомант вока трое Рагвалодавічаў ляжалі на доле, звязаныя вяроўкамі. Колькі разоў каяўся Усяслаў за сваю даверлівасць па дарозе ў Кіеў і потым, ў жудаснай земляной турме-порубе, куды яго кінулі, закаваўшы ў кайданы. Намеры

Яраславічаў зразумелыя — згнаіць, звесці Рагвалодаў корань са свету, учыніць тое, што рабіў ды не скончыў Уладзімір з ваяводам Дабрынем. На літасць крывіцкі князь не спадзяваўся — ведаў, які прыклад даў спадкаемцам сам Яраслаў Мудры: пасадзіў у поруб роднага брата Судзіслава, і сядзеў ён там чвэрць стагоддзя, пакуль не пачаў дыхаць на ладан. Толькі тады выпусцілі нляменнікі дзядзьку на божы свет, каб праз манаскі зарок вырваць