Хронология Белой Руси

  • Просмотров 5046
  • Скачиваний 479
  • Размер файла 18
    Кб

 Храналогія галоўных падзеяў і дат Гісторыі Беларусі (Паводле “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”. Мінск. 2001) 100 тысяч гадоу назад 3'яўленне на тэрыторыі Беларусі першых людзей. 100 — 5 тысяч гадоу назад Каменны век. Каля 25 тысяч гадоу назад Найстаражытнейшыя з вядомых вучоным стаянкі чалавека каля вёсак Юравічы (Калінкавщкі раён) i Бердыж (Чачэрскі раён). Канец III тысячагоддзя да н. э. — VII ст. да н. э. Бронзавы век. VII ст.

да н. э. — VIII ст. н. э. Жалезны век. VI — VIII стст. Пачатак славянізацьі тэрыторьі Беларусі. VIII — Х стст. Існаванне саюзаў летапісных плямён крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. 862 г. Першая згадка ў летапісах пра Полацк. Сярэдзіна Х ст. Утварэнне Полацкага княства, першай старажытнабеларускай дзяржавы. 947 г. Першыя звесткі пра Віцебск. Каля 980 г, Летапісныя паведамленні пра першага беларускага князя Рагвалода. "Крывавае вяселле" 980 г.

Першыя летапісныя звесткі пра Тураў. Каля 985 г. Першая згадка ў летапісе пра Заслаўе. 988 — 1001 гг. Княжанне ў Полацку Ізяслава, сына Рагнеды Рагвалодаўны. 992 г. Утварэнне Полацкай епархіі. 1000 г. Смерць вялікай княгіні Рагнеды. 1003 — 1044 гг. Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча. 1005 г. Заснаванне Тураўскай епархіі. 1019 г. Першыя летапісныя звесткі пра Берасце. 1021 г. Войска полацкага князя Брачыслава авалодала Ноўгарадам. Бітва

палачанаў з дружынай Яраслава Мудpaгa на Судоме. 1029 г. Нарадзіўся найславуцейшы з старажытнабеларускіх князёў Усяслаў Чарадзей. 1044 — 1066 г. Будаўнщтва ў Полацку трэцяга на ўсходнеславянскіх землях (пасля Kieвa i Ноўгарада) Сафійскага сабора, які ciмвaлiзaвaў незалежнасць Полацкага княства. 1044 — 1101 гг. Княжанне ў Полацку ўсяслава Брачыславіча, празванага Чарадзеем. 1044 г. Першыя летапісныя звесткі пра Навагародак. 1065 г. Першыя

летапісныя звесткі пра Браслаў. 1066 г. Пераможны паход палачанаў на Ноўгарад. 3 сакавіка 1067 г. Бітва на Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея i злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pyci. Першыя летапісныя звесткі пра Менск. 1067 г. Першая згадка ў летапісе пра Воршу. 1068 — 1069 гг. Княжанне Усяслава Чарадзея ў Kieвe. 1078 г. Перамога палачанаў над войскамі ўладзіміра Манамаха. Першае паведамленне летапісаў пра Лагойск. 1097 г. Першыя летапісныя