Этническая структура населения Беларуси — страница 3

  • Просмотров 1746
  • Скачиваний 11
  • Размер файла 56
    Кб

XIII - XVI стст. раздробленых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе прывяло да тэрытарыяльнай кансалідацыі і паслужыла штуршком для складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў - тэрыторыі кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фарміраванне і развіццё. Цэнтралізацыя дзяржавы (арганізацыя кіравання, ліквідацыя рэшткаў раздробленасці, уніфікацыя адміністрацыйнага падзелу,

увядзенне адзінага заканадаўства, сімволікі) спрыяла больш цеснаму палітычнаму аб'яднанню беларускіх зямель і актыўнаму функцыяніраванню асноўнага для працэсу этнаўтварэння сацыяльна-эканамічнага фактару. 3 узмацненнем гандлёва-эканамічных сувязяў у межах Княства, складваннем агульнадзяржаўнай гаспадаркі, развіццём таварна-грашовых адносін, ростам гарадоў, пэўнай уніфікацыяй вагавых адзінак і грашовай сістэмы

пераадольвалася лакальная замкнёнасць, пашыраліся ўнутрытэрытарыяльныя кантакты, нівеліраваліся некаторыя гаспадарчыя і бытавыя адрозненні, адбывалася моўная інтэграцыя. Прагрэс у вытворчасці ўздзейнічаў на фарміраванне саслоўна-класавай структуры этнасу - да сярэдзіны XVI ст. аформіліся шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае саслоўі. Палітычны і эканамічны фактары з'яўляліся "фонам", на якім адбывалася фарміраванне і

развіццё беларускага этнасу. Палітычная і сацыяльна-эканамічная інтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развіцця розных зямель, прывяла да нівеліроўкі мясцовых асаблівасцяў. У першую чаргу і хутчэй моўная і культурная нівеліроўка адбывалася ў гарадах, асабліва ў найшльш значных. Там мацней, чым у сельскай мясцовасці, адчуваліся сувязі паміж асобнымі часткамі краіны. Перыяд

XVI—XVIII стст. у этнічнай гісторыі Беларусі адзначаны своеасаблівасцю дзеянняў этнасацыяльных працэсаў. Гэта быў найбольш цяжкі і складаны этап у гісторыі беларускага народа. Працэсы развіцця народнасці, якая склалася ў XIV—XVI стст., былі замаруджаны шэрагам знешніх і ўнутрыпалітычных фактараў, што зрабіла негатыўны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае і этнакультурнае жыццё беларусаў. Перш за ўсё трэба адзначыць войны, што прывялі

да эканамічнага крызісу ў другой палавіне XVII — першай палавіне XVIII ст. у межах усёй Рэчы Паспалітай, у тым ліку і ў Беларусі, землі якой у тыя часы былі арэнай амаль бесперапынных ваенных дзеянняў. Войны і крызіс прывялі да рэзкага зніжэння колькасці насельніцтва. Так, калі ў 1650 г. на беларускіх землях пражывала 2876 тыс. чалавек, то за перыяд войн 1650—1667 гг. яно скарацілася да 1352 тыс. чалавек. К 1690 г. колькасць насельніцтва пры