Экзістэнцыялізм — страница 9

  • Просмотров 2948
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 62
    Кб

Сартра можна разглядаць і творчасць яшчэ аднаго прадстаўніка экзістэнцыялізму, гэта Альбер Камю. Даволі вялікі час іх позіркі на жыццё супадлі. Можна прасачыць шмат падабенстваў у іх творах, аднак у той жа час былі і адрозненні, якія потым, калі скончылася Другая сусветная вайна, і прымусілі разыйсціся дзвух вялікіх мастакоў слова. Альбер Камю нарадзіўся 7 лістапада 1913 года ў сям’і сельскагаспадарчага рабочага. Скончыў

філасофска-гістарычны факультэт Алжырскага ўніверсітэта. З 1938г. працаваў журналістам. Так як ён пакутаваў на сухоты, то не змог пайсці добраахвотнікам на фронт падчас Другой сусветнай вайны. У 1942 годзе уступіў у падпольную групу “Комба”, працаваў рэдактарам аднайменнай газеты. У час вайны апублікаваў аповесць “Чужаніца”, эсэ “Міф пра Сізіфа”, “Лісты да нямецкага сябра”. У 1957 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію ў галіне

літаратуры, “за значныя мастацкія творы, у якіх з прароцкай глыбінёй гаворыцца аб праблемах чалавечага быцця ў наш час”. Загінуў у 1960 годзе, калі вяртаўся дадому, а яго аўтамабіль урэзаўся ў дрэва. Альбера Камю можна назваць вечным шукальнікам ісціны. Ён пачынаў сваю творчасць, як “рамантычны экзістэнцыяліст”, які “вылечыўся ад пакутлівых парываў працяглым сузіраннем прыроды”. Штуршком да філасофскага пошуку служыла

адчуванне сабе “дзесьці на паўшляху паміж жабрацтвам і сонцам. Жабрацтва перашкодзіла веры, быццам усё цудоўна ў гісторыі і пад сонцам, сонца навучыла мяне, што гісторыя – гэта не ўсё”. З дапамогай асветніцтва Камю спадзяваўся наблізіць прыход “носьбітаў дзеяння і разам з тым носьбітаў ідэалаў”. [1, с.409] Юнацкі аптымізм і жыццярадаснае светаадчуванне Камю даволі хутка зніклі напярэдадні Другой сусветнай вайны, у той час, калі

чалавецтва спаўзала ў прорву катастрофы і адбывалася крушэнне ўсіх маральных каштоўнасцяў. Думка пра абсурдную бессэнсоўнасць светабудовы, на якой у пачатку сваёй творчасці акцэнтаваў увагу Камю, вызначыла пафас філасофскай працы “Міф пра Сізіфа”. Альбер Камю ва ўсіх сваіх творах не адыходдзіць ад тых прынцыпаў і таго ўспрыняцця жыцця, якое ён вывеў ў гэтым сваім філасофскім эссэ. Міфалагічны Сізіф з’яўляецца тым абсурдным

героем, які, напэўна, адзін з першых усвядоміў сваё чалавечае наканаванне, ясна і выразна ацаніў сваё становішча і паўстаў супраць усіх багоў, супраць самога лёсу (“ён вышэй за свой лёс, ён цвярдзей за свой камень”). У канцы твора, пісьменнік прыходзіць да аптымістычнай высновы, бо яго Сізіф выявіў гераічную гатоўнасць да змагання, да самасцвярджэння: “Аднаго змагання за вяршыню дастаткова, каб запоўніць сэрца чалавека. Сізіфа