Экзістэнцыялізм

  • Просмотров 1989
  • Скачиваний 19
  • Размер файла 62
    Кб

Змест: Уводзіны................................................................................................................3 Раздзел І.................................................................................................................5 1.1 Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры................................................6 1.2 Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць............................................................9 1.3 Альбер Камю і яго твор “Міф пра Сізіфа” як яскравы прыклад літаратуры

экзістэнцыялізма..................................................................................................12 Раздзел ІІ...............................................................................................................18 2.1 Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава......................................................18 2.2 Асаблівасці “быкаўскага” экзістэнцыялізму.........................................19 2.3 “Мёртвым не баліць” як прыклад уплыву экзістэнцыялізму на творчасць Васіля Быкава...........................................................................................21

Заключэнне...........................................................................................................30 Спіс літаратуры....................................................................................................32 Уводзіны Экзістэнцыялізм у перакладзе з лацінскай мовы азначае існаванне. Жыццё чалавека, або існаванне, экзістэнцыялісты характарызавалі часцей за ўсё такімі тэрмінамі як “трывога”, “клопат”, “адзінота”, “пустата” і інш. Фарміраванне экзістэнцыялізму як філасофскай сістэмы

адбылося ў 20-30-я гг. ХХ ст. Аднак прадпасылкі былі бачныя яшчэ ў ХІХ ст. Значны ўплыў аказалі такія філосафы як Кіркегар, Ніцшэ, Ясперс, Хайдэгер і іншыя. Падчас Другой сусветнай вайны экзістэнцыялізм шырока ўваходзіць у мастацкую літаратуру. Не апошняе месца займае французская літаратура, якая спрыяла ўвядзенню экзістэнцыялізму ў мастацкую літаратуру, асабісты ўклад зрабілі такія выдатныя філосафы таго часу як Жан Поль Сартр і

Альбер Камю. Хуткаму распаўсюджванню экзістэнцыялізму спрыяла тое, што яго даносілі да людзей праз мастацкія вобразы і сітуацыі. Таксама немалую ролю гралі час абставіны: фашызм, ваенная трагедыя, якая была яшчэ больш жорсткая і жудасная, чым пад час Першай сусветнай вайны. Гэта ўсё спрыяла развіццю такога накірунку філасофіі, які сцвярджаў, што чалавек бездапаможны, магчымасці яго абмежаваны, а існаванне яго абсурдна. Можна