Чытанне як адзін з асноўных этапаў вывучэння мастацкага твора ў школе — страница 9

  • Просмотров 1869
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 61
    Кб

пахвалой; у тых выпадках, калі на ўроку правяраецца дамашняе заданне - самастойна падрыхтаванае чытанне мастацкага твора ці ўрыўка з яго, то, ацэньваючы працу вучня, настаўнік улічвае: што зразумеў вучань у мастацкім творы, ці ўяўляе ён вобразны змест мастацкага тэксту, ці ёсць у яго эмацыянальныя адносіны да аўтарскіх слоў, ці дакладна акрэслена мэта яго слоўнага дзеяння (што і для чаго ён хоча сказаць аднакласнікам)[4, с. 35].

Вучнёўскае чытанне лічыцца мастацкім, калі яно адпавядае наступным асноўным патрабаванням [4, с. 35]: зразумела - вобразна - эмацыянальна -мэтанакіравана. Тэхнічныя сродкі навучання даюць магчымасць прымяняць праслухоўванне чытання артыстаў, што дапамагае зрабіць выкладанне літаратуры больш цікавым, а ўрокі — эмацыянальнымі. “Засвоіўшы сэнсава-псіхалагічны змест твора, маючы ўласныя эмацыянальныя адносіны да тэксту, вучні

змогуць глыбей прааналізаваць прафесійнае выкананне і крытычна ацаніць сваё чытанне”[4, с. 34] - усё гэта будзе садэейнічаць развіццю іх творчай самастойнасці пры знаёмстве з мастацкай літаратурай. Настаўнік можа пазнаёміць вучняў з выдатнымі выканаўцамі твораў беларускай літаратуры, чытанне якіх з'яўляецца ўзорам гэтага віду творчай дзейнасці. Такі прыём немэтазгодна выкарыстоўваць пры знаёмстве вучняў з творам. Настаўнік

павінен помніць, што прафесіянальны чытальнік можа не толькі падзяляць думку пісьменніка, але і палемізаваць з ім. Пры слуханні пласцінкі ці магнітафоннага запісу няма непасрэднага кантакту вучняў з выканаўцам, як, напрыклад, на канцэрце, калі яго можна не толькі чуць, але і бачыць, заўважаючы пры гэтым найтанчэйшыя нюансы настрою, пачуццяў, што дапамагаюць перадаць міміка, жэсты. Есць і іншыя прычыны, па якіх немэтазгодна

выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі для знаёмства з творам. Глыбіня ўспрымання мастацтва, асабліва лірыкі, залежыць ад эмацыянальнай падрыхтоўкі, настроенасці класа. Няякасны запіс на магнітнай стўжцы ці якія-небудзь іншыя тэхнічныя непаладкі могўць разбурыць настрой, неабходны для ўспрымання мастацкага твора. Чытанне артыста лепш выкарыстаць на заключным этапе вывучэння твора, калі ў вўчняў склалася ўласнае ўяўленне пра яго

ідэйны змест[12, с. 70]. У апошні час на ўроках літаратуры вялікае значэнне набываюць апераджальныя дамашнія заданні. Без іх абысціся нельга, але і злоўжываць імі не варта, асабліва калі вывучаюцца творы малой формы. Выразнае чытанне настаўніка, папярэдне падрыхтаванага вучня або артыста звычайна пакідае незабыўнае ўражанне, становіцца прадумовай зацікаўленага паглыблення вучня ў мастацкі свет пісьменніка. Слухаючы такое