Чытанне як адзін з асноўных этапаў вывучэння мастацкага твора ў школе — страница 8

  • Просмотров 1868
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 61
    Кб

гэты метад знаходзіць у шматлікіх прыёмах. Адзін з гэтых прыёмаў — чытанне настаўніка, якое з'яўляецца ўзорам для вучняў. Найчасцей з творам школьнікаў знаёміць менавіта настаўнік. Выразнае чытанне настаўніка - узор для вучняў. Чым выразней настаўнік прачытае тэкст, тым лепш данясе ён да свядомасці вучняў яго змест, вобразы, ідэю, тым больш гэты твор будзе ўплываць на пачуцці дзяцей, выклікаць пэўныя эмоцыі. Важна, каб сустрэча

вучняў з мастацкім словам была ўражлівай, запамінальнай. Настаўнік павінен увесці іх у свет, створаны пісьменнікам.Настаўнік літаратуры абавязаны і сам “быць узорным чытачом, сачыць за навінкамі, шчодра дзяліцца сваімі ўражаннямі ад прачытанага з усімі, хто цікавіцца мастацкім словам”[10, с. 47]. Важна таксама валодаць майстэрствам выразнага чытання. Гэта прафесіянальнае ўменне настаўніку неабходна “пастаянна шліфаваць”[10, с.

47], не задавольваючыся ведамі і навыкамі, атрыманымі ў інстытуце. Не менш важнае значэнне на ўроках літаратуры мае чытанне вучняў — культура чытання школьнікаў з'яўляецца “паказчыкам іх літаратурнага развіцця, жыццёва неабходным уменнем, а таксама спосабам вывучэння літаратуры”[12, с. 69]. Патрэбна настаўніку ўменне слухаць чытанне іншых, найперш вучняў. Непаважлівыя адносіны да творчай дзейнасці, якой з'яўляецца выразнае

чытанне, недапушчальныя. Асабліва часта чытанне вучняў прымяняецца пры аналізе твора. Каб ажывіць яго ў памяці, настаўнік прапануе прачытаць радок, страфу, эпізод, сцэну. Чытанне заўсёды мае ацэначны характар. У ім выяўляецца разуменне твора вучнем. Таму асабліва вялікая роля надаецца гэтаму прыёму на заключных занятках. Чытанне ў гэтым выпадку з'яўляецца паказчыкам, як вучні асэнсавалі мастацкі твор. Калі настаўнік-славеснік

на ўроках літаратуры вучыць школьнікаў па-мастацку чытаць разнажанравыя творы, то ён не можа абысціся без аналізу і ацэнкі іх выканання. Аналіз вучнёўскага чытаныя павінен быць як мага больш канкрэтны, заўвагі - тактоўныя і добразычлівыя, з улікам узроставых асаблівасцей псіхалогіі школьнікаў, парады - творчага характару[4, с. 35]. Ацэнка вучнёўскага чытання, вядома, залежыць ад шматлікіх акалічнасцей, якія настаўніку даводзіцца

ўлічваць на ўроку літаратуры. Працэс пошукаў і знаходак вучнямі выяўленча-выразных сродкаў увасаблення літаратурнага твора ў жывым вусным слове ацэньваць няма патрэбы, бо гэта яшчэ толькі пачатак працы над мастацкім чытаннем тэксту. Калі ж на ўроку праведзены выканальніцкі аналіз і настаўнік з некалькімі вучнямі працаваў над увасабленнем мастацкага тэксту ў жывое вуснае слова, то іх індывідуальную працу варта падтрымаць