Чытанне як адзін з асноўных этапаў вывучэння мастацкага твора ў школе

  • Просмотров 1614
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 61
    Кб

Чытанне як адзін з асноўных этапаў вывучэння мастацкага твора ў школе Курсавая работа Змест Уводзіны 3 Глава 1 Чытанне як этап вывучэння мастацкага твора ў школе 5 1.1 Сутнасныя характарыстыкі чытання як этапу вывучэння мастацкага твора 5 1.2 Віды чытання мастацкага твора 7 1.3 Метады і прыёмы чытання 10 1.4 Адметнасці чытання мастацкага твора ў розных класах 14 1.4.1 Чытанне мастацкіх твораў у сярэдніх класах 14 1.4.2 Спецыфіка чытання

мастацкіх твораў у старшых класах 17 Глава 2 Асаблівасці чытання твораў розных жанраў 19 2.1 Чытанне лірычных твораў 19 2.2 Чытанне эпічных твораў 21 2.3 Чытанне казак, легенд і баек 23 2.4 Чытанне драматычных твораў 26 Заключэнне 29 Бібліяграфічны спіс 31 ДадатакA Партытура паэтычнага твора Максім Багдановіч “Пагоня” ДадатакB Партытура празаічнага твора Васіль Быкаў “Знак бяды” (урывак) Уводзіны Беларуская літаратура — дысцыпліна

культуралагічнага цыкла, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Літаратура ў школе - сродак эстэтычнага асваення (вымярэння) жыцця, яго маральных нормаў і вартасцей. Урок літаратуры — гэта найперш “працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага тыпаў мыслення”[1, с. 3]. Родная літаратура каштоўная сваімі ідэямі і тым асобасным сэнсам, які маюць сюжэт літаратурнага твора, мастацкія

вобразы, адносіны і стаўленне самога аўтара да герояў і падзей да жыцця і свету. Вывучэнне літаратуры дапамагае ім убачыць разнастайнасць свету, адкрыць таямніцы пісьменніцкага майстэрства, набыць вопыт маўленчай і творчай дзейнасці, авалодаць культурай чытання, з павагай і любоўю ставіцца да мастацкай кнігі. Такім чынам, у арганічнай сувязі з пазнаннем літаратуры як мастацтва ідзе і працэс фарміравання сістэмы каштоўнасных

арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, працэс усведамлення сябе асобай. Задача школы ўвогуле і ўрокаў беларускай літаратуры ў прыватнасці — “выхаванне новага чалавека, усебакова развітай асобы, выхаванне ў вучняў высокай культуры маўлення”[3, с. 114]. “Удасканаленне літаратурнай адукацыі школьнікаў — важная састаўная частка шматграннай работы педагагічных калектываў школ па фарміраванню ўсебакова і гарманічна