Царкоўна-палемічная публіцыстыка — страница 3

  • Просмотров 2204
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 45
    Кб

царства небесного» з дадаткам «Календаря римского нового» Герасіма Сматрыцкага (1587) і кніга Васіля Суражскага «О единой истинной православной вере и о святой соборной апостолской церкви» (1588). У іх упершыню дадзены яркія замалёўкі вострых і непрымірымых сацыяльных канфліктаў, якія нельга было абысці палемістам, што ўзяліся абвяргаць абразлівыя для нацыянальнай годнасці праваслаўнага насельніцтва выпады і сцверджанні

Скаргі і іншых абаронцаў уніі. Выступаючы ў абарону праваслаўнага люду, Г. Сматрыцкі і В. Суражскі праяўляюць шчырую заклапочанасць яго лёсам і часам нават узнімаюцца да пастаноўкі і разумення некаторых вострых сацыяльных праблем свайго часу. Найбольш паказальнымі ў гэтых адносінах з'яўляюцца творы рэктара Астрожскай школы Г. Сматрыцкага (асабліва яго «Календарь римски новы»), прасякнутыя спагадай і павагай да

прыгнечанага і зняважанага яго ўладарамі селяніна-працаўніка. Гуманнае стаўленне да селяніна, уменне пранікнуцца яго думкамі і ўяўленнямі, пачуццямі і імкненнямі яскрава выявіліся і ў мове твораў Г. Сматрыцкага. Пісьменнік знарок пазбягае царкоўнаславянскага акадэмізму. Народвы гумар, іронія, сарказм, афарызмы, трапныя прымаўкі і прыказкі тут сустракаюцца на кожнай старонцы. I гэта невыпадкова, бо самі творы былі разлічаны

ў першую чаргу на шырокага і нават «неадукаванага» чытача-слухача. Творы Г. Сматрыцкага і В. Суражскага ўжо самім фактам свайго з'яўлення абвяргалі тэндэнцыйныя сцверджанні Скаргі аб нізкім інтэлектуальным узроўні праваслаўнага насельніцтва, аб адсутнасці ў яго асяроддзі вучоных, здольных разбірацца ва ўсіх тонкасцях кананічнай і дагматычнай багаслоўскай навукі, і, нарэшце, аб непрыгоднасці іх пісьмовай мовы для

абслугоўвання розных сфер духоўнага жыцця народа. Разам з тым яны выразва паказалі сапраўдны сэнс і мэту ідэі царкоўвай уніі, якую прапагандавалі езуіты. Пётр Скарга не чакаў, што яго ідэя царкоўнай уніі выкліча такі рашучы пратэст з боку шырокіх народных мас Беларусі і Украіны і стане аб'ектам гарачых літаратурных дыскусій. Аднак, ён не збянтэжыўся і ў імя ажыццяўлення сваёй ідэі вырашыў звярнуцца да самога караля Сігізмунда

III Вазы. З гэтай мэтаю Скарга выпускае ў свет у 1590 г. сваю кнігу другім выданем, крыху змяніўшы яе назву – «Аб уладзе і адзінстве царквы боскай», – і адрасуе каралю. Цяпер Скарга даказваў неабходнасць царкоўнай уніі ўжо не рэлігійнымі, а выключна палітычнымі матывамі і схіляў польскага караля да рашучых дзеянняў. Кароль не застаўся абыякавым да парад свайго духоўнага пастыра і пасля тайных перагавораў з праваслаўнымі